Праваабаронцы дамагаюцца вынятку з КК артыкула аб “непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы”
10 жніўня, Позірк. Праваабарончы цэнтр “Вясна” пры пасрэдніцтве спецыяльнага дакладчыка ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн дабіваецца вынятку з Крымінальнага кодэкса Беларусі арт. 411 (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі).
“Зварот юрыстаў ПЦ “Вясна” да спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі ўжо зарэгістраваны. Далей спецдакладчык можа накіраваць зварот да беларускага ўрада з просьбай патлумачыць сітуацыю з арт. 411 КК”, — гаворыцца ў паведамленні на праваабарончым сайце spring96 .org.
“Вясна” лічыць, што прыцягненне да адказнасці паводле гэтага артыкула “парушае права чалавека на асабістую свабоду і права не быць судзімым або пакараным двойчы”.
Гэты артыкул, перакананыя праваабаронцы, супярэчыць п. 7 арт. 14 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах (ратыфікаваны Беларуссю), які абвяшчае: “Ніхто не павінен быць другасна судзімы або пакараны за злачынства, за якое ён ужо быў канчаткова асуджаны або апраўданы ў адпаведнасці з законам і крымінальна-працэсуальным правам кожнай краіны”.
Пакаранні паводле гэтага артыкула, падкрэслівае “Вясна”, “накладаюцца судом на падставе рашэнняў, прынятых у турмах і папраўчых калоніях супрацоўнікамі органаў унутраных спраў”, што правакуе практыку “адвольнага і часта неадпаведнага судовага пераследу ў адносінах да цяжкасці правапарушэння”.
Юрысты таксама канстатуюць, што згаданы артыкул часта выкарыстоўваецца для “ўзмацнення ціску на палітвязняў”.
9 жніўня “Вясна” апублікавала даныя маніторынгу, згодна з якімі не менш як 55 палітзняволеных ужо асуджаныя паводле арт. 411 КК і пераведзеныя на турэмны рэжым, яшчэ 28 выстаўленыя абвінавачанні паводле гэтага артыкула.
- АнонсыАнонсы падзей на 14 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 30-ы раз з пачатку года зафіксавала за суткі больш за 100 спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа шэсць дзён колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася амаль на 5% і перавысіла 15 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа Вентотэнскай канферэнцыі Ціханоўская заклікала падтрымліваць барацьбу за дэмакратыю ў Беларусі дзеля міру ў ЕўропеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка


