У першым чытанні прыняты законапраект, які забараняе рэлігійным арганізацыям займацца палітыкай не ў фарватары ўладаў
11 кастрычніка, Позірк. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 11 кастрычніка прынялі ў першым чытанні законапраект “Аб змяненні законаў па пытаннях дзейнасці рэлігійных арганізацый”.
Прэс-служба ніжняй палаты парламента паведамляе, што дакумент на заканадаўчым узроўні замацоўвае “новыя сучасныя падыходы ва ўзаемаадносінах дзяржавы з рэлігійнымі арганізацыямі шляхам выкладкі закона Рэспублікі Беларусь “Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях” у новай рэдакцыі”.
На справе ж законапраект фактычна забараняе рэлігійным арганізацыям праяўляць палітычную актыўнасць не ў фарватары ўладаў.
У прыватнасці прапануецца забараніць “выкарыстанне ў месцах набажэнстваў любой сімволікі, акрамя рэлігійнай, размяшчэнне тэкстаў і выяў, накіраваных на распальванне рэлігійнай варожасці і варажнечы”. Рэлігійным арганізацыям забараняецца займацца дзейнасцю, накіраванай “супраць суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, яе канстытуцыйнага ладу і грамадзянскай згоды”, “палітычнай дзейнасцю”, удзельнічаць у працы палітычных партый.
Рэлігійная арганізацыя, згодна з палажэннямі законапраекта, можа быць ліквідаваная, калі яе дзейнасць не адпавядае “асноўным напрамкам унутранай і знешняй палітыкі” Беларусі, “яе канстытуцыйнага ладу і грамадзянскай згоды”.
Акрамя таго, такая арганізацыя можа быць скасаваная, калі яе праца скіраваная на “дыскрэдытацыю дзяржаўнай улады”, “прапаганду вайны, сацыяльнай, нацыянальнай, рэлігійнай, расавай варожасці, іншай экстрэмісцкай дзейнасці, прыніжэнне нацыянальнага гонару і годнасці, нанясенне шкоды здароўю і маральнасці грамадзян, перашкоду атрыманню абавязковай агульнай сярэдняй адукацыі”.
Рашэнне аб ліквідацыі прапануецца прымаць у тым выпадку, калі арганізацыя не выправіць парушэнні на працягу паўгода пасля вынясення пісьмовага папярэджання або пры паўторным парушэнні цягам года.
Законапраект прадугледжвае “магчымасць стварэння рэлігійнымі арганізацыямі юрыдычных асоб і структурных падраздзяленняў па аказанні сацыяльных паслуг, а таксама дзіцячых дамоў пры манастырах”.
У 2020 годзе многія рэлігійныя дзеячы — прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій, а таксама вернікі адкрыта асудзілі гвалт з боку сілавікоў пасля пратэстаў на фоне прэзідэнцкіх выбараў. За рэакцыю на сацыяльныя і палітычныя працэсы ў краіне, верагодна, пад ціскам уладаў былі вымушаныя пакінуць свае пасады прадстаяцель Беларускага экзархату Рускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Павел, каталіцкі мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч ды інш.
Паводле маніторынгу ініцыятывы “Хрысціянская візія”, з 2020 года і па сярэдзіну жніўня 2023-га тым ці іншым формам рэпрэсій падвергнулася не менш як 60 царкоўных служыцеляў: праваслаўных — 19, рымска-каталіцкіх — 22, грэка-каталіцкіх — 5, пратэстанцкіх — 14.
Некаторыя з іх былі вымушаныя пакінуць краіну.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа дзесяць месяцаў для людзей з патрэбай пабудавалі на 12,1% менш жылля, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 16–18 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка