Ціханоўская “бясконца ўдзячная Латвіі за падтрымку на шляху да свабоды і дэмакратыі”

18 лістапада, Позірк. У Беларусі і Латвіі “ёсць нешта большае, чым проста мяжа; у нас агульная гісторыя і агульныя каштоўнасці”, гаворыцца ў віншаванні Святланы Ціханоўскай з нагоды 105-й гадавіны абвяшчэння Латвійскай Рэспублікі.
“Я бясконца ўдзячная Латвіі за падтрымку на шляху да свабоды і дэмакратыі ў Беларусі. Мы ніколі не забудзем, як Латвія стала другой краінай пасля Літвы, якая ўвяла санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі. Мы ніколі не забудзем, як Латвія прыняла беларусаў, змушаных пакінуць краіну з-за рэжыму. Мы ніколі не забудзем, як Латвія падтрымлівала нашых палітвязняў, грамадзянскую супольнасць, праваабаронцаў і незалежныя СМІ”, — напісала беларускі дэмакратычны лідар у “Твітары”.
Ціханоўская заклікала працягнуць “разам адстойваць каштоўнасці, якія нам дарагія”.
Дэмлідар наведвала Латвію ў лістападзе 2020-га і чэрвені 2022 года.
Гл. таксама:
Лукашэнка пажадаў народу Латвіі “ўмацавання дзяржаўнасці не коштам адносін са сваімі суседзямі”
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаПадпіска на агульнарэспубліканскія прапагандысцкія СМІ падаражэла за паўгоддзе на 5–23%, за год — на 10–39% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ Беларусі няма дэфіцыту кадраў у сферы турызму, сцвярджаюць чыноўнікіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаЗа студзень — кастрычнік экспарт турпаслуг павялічыўся на 144% — МінспортуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



