Новы працэс у дачыненні да завочна асуджанага на 25 гадоў Пракоп’ева пачнецца 19 снежня ў Брэсце

11 снежня, Позірк. Брэсцкі абласны суд 19 снежня пачне разглядаць новую справу аднаго з заснавальнікаў беларускага добраахвотніцкага палка “Пагоня”, былога рэстаратара Вадзіма Пракоп’ева, вынікае з раскладу на партале электроннага судаводства.
Суддзя Святлана Крамянеўская правядзе пасяджэнне ў закрытым рэжыме.
Пракоп’еў абвінавачаны паводле ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта), ч. 1, 2 арт. 368 (абраза прэзідэнта), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), ч. 1 арт. 130 (распальванне <…> варожасці або варажнечы), ч. 3 арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі) Крымінальнага кодэкса.
Новая спецыяльная вытворчасць у дачыненні да Пракоп’ева як “асобы, якая мае дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці”, распачата 29 верасня, Следчы камітэт паведаміў пра гэта 2 кастрычніка.
21 чэрвеня 2023 года Мінскі гарадскі суд завочна прыгаварыў Пракоп’ева да 25 гадоў зняволення па справе аб падпале дома дэпутата Палаты прадстаўнікоў, лідара праўладнай Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алега Гайдукевіча.
Дзяржабвінаваўца Максім Чупрыс пасля абвяшчэння выраку заявіў дзяржСМІ, што “арганізатару і кіраўніку злачыннай супольнасці” Пракоп’еву “па сукупнасці злачынстваў прызначана максімальна магчымае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі” са штрафам у памеры 1.000 базавых велічынь (37 тыс. рублёў).
Спецвытворчасць праводзіцца ў дачыненні да абвінавачаных, якія знаходзяцца за межамі Беларусі і “ўхіляюцца ад яўкі ў орган, які вядзе крымінальны працэс”. Магчымая па 34 складах злачынстваў, якія пераважна адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Сярод іх акт тэрарызму, генацыд, наёмніцтва, здрада дзяржаве, дыверсія, стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім, масавыя беспарадкі, заклікі да санкцый ды інш.


- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 26–28 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаНа грузінскага паліцэйскага ўзбуджаная крымінальная справа за абразу беларускага праваабаронцы Кісляка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку ліпеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі больш за 5 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаАпошнія сем гадоў доля працуючай моладзі ў Беларусі змяншаецца, пажылых людзей — расцеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка