Следчы КДБ Бычак пасля Беларускага моладзевага хаба прыйшоў на анлайн-занятак Вольнага беларускага ўніверсітэта

20 снежня, Позірк. Другі раз за апошні месяц прадстаўнік КДБ Канстанцін Бычак публічна ўмяшаўся ў працу беларускіх структур, што працуюць на эміграцыі.
Намеснік начальніка следчага ўпраўлення КДБ выйшаў у эфір 19 снежня падчас анлайн-занятку Вольнага беларускага ўніверсітэта. Ён паведаміў удзельнікам, што “ўсё пад кантролем”, напісаў у “Фэйсбуку” канцлер універсітэта Аляксандр Мілінкевіч, кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2006 года, пазаштатны дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях еўрапейскага выбару Беларусі.
“Мы ведалі, што робім для краіны добрую справу, а зараз проста не сумняваемся”, — дадаў ён.
У каментары “Позірку” Мілінкевіч адзначыў, што ва ўніверсітэце адпрацавана сістэма персанальнай абароны выкладчыкаў і студэнтаў падчас заняткаў. “Але спосабаў прыйсці без запрашэння ў госці застаецца нямала: студэнт, які працуе на службы, “пазычае” ім лінк; можна ўзламаць пошту студэнта і іншыя”, — сказаў кіраўнік універсітэта.
Ён паведаміў, што было ўжо некалькі беспаспяховых спробаў узлому сайта ВБУ”.
“Мы ўжо сёння вечарам адразу пачалі абмяркоўваць, што можна зрабіць дадаткова, каб павялічыць бяспеку, максімальна прадухіліць непажаданыя візіты, удасканаліць схемы і сродкі сувязі з навучэнцамі. Аднак не зможам, напэўна, на 100% гарантаваць немагчымасць паўтарэння падобных інцыдэнтаў, бо ВБУ — гэта не масонская ложа, а адкрытая для ўсіх беларусаў навучальная ўстанова”, — падкрэсліў Мілінкевіч.
Паводле яго слоў, універсітэт дае “сучасныя еўрапейскія веды, а не рыхтуе рэвалюцыі і перавароты ці тэракты”, “усім вядома, што гэта не наш профіль”.
Напярэдадні стала вядома, што ў вясковым доме Аляксандра Мілінкевіча адбыўся ператрус.
18 лістапада следчы Бычак выйшаў у эфір на семінары “Бяспечная Беларусь. Формы і метады абароны грамадства”, які быў арганізаваны ў Беларускім моладзеым хабе ў Варшаве і выявіўся спецаперацыяй КДБ.
Гл. падрабязней:
Семінар па бяспецы для беларусаў Варшавы выявіўся аперацыяй КДБ (абноўлена)

- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, ПалітыкаАдкрыццё новага фронту для Украіны з боку Беларусі не з'яўляецца непазбежным — КабанчукМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаУкраіна больш не можа "не завастраць пытанне Беларусі" — амбасадар ЧарнагорМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва спыніла рэкордны за апошнія чатыры тыдні сутачны лік спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20–22 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства


