У Беларусі ўступілі ва ўзрост дзіцянараджэння жанчыны пакалення дэмаграфічнай ямы — Мінздароўя
16 кастрычніка, Позірк. У Беларусі ўступілі ва ўзрост дзіцянараджэння жанчыны пакалення дэмаграфічнай ямы, заявіў намеснік міністра аховы здароўя Юрый Горбіч 16 кастрычніка на міжнароднай канферэнцыі “Сям’я ў цэнтры сацыяльна-дэмаграфічнай палітыкі дзяржавы”.
“Скарачэнне нараджальнасці — тэндэнцыя апошніх 60 гадоў. Нараджальнасць у Беларусі падае праз пазнейшае нараджэнне першага дзіцяці, пытанні адкладзеных нараджэнняў дзяцей. Не варта скідаць з рахункаў, што жанчын менш — нараджэнняў менш”, — сказаў Горбіч, тлумачачы прычыны падзення нараджальнасці ў краіне (на падставе відэафрагмента з тэлеграм-канала Міністэрства працы і сацабароны).
Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, сумарны каэфіцыент нараджальнасці з 2016 года зменшыўся з 1,73 да 1,38 дзіцяці на адну жанчыну фертыльнага ўзросту (сярэдняя колькасць дзяцей, якіх магла б нарадзіць адна жанчына на працягу ўсяго рэпрадуктыўнага перыяду 15–49 гадоў).
Колькасць жанчын рэпрадуктыўнага ўзросту зменшылася з 2012 да 2022 года на 14,5% — 2 млн 494 тыс. і 2 млн 134 тыс. адпаведна.
У 2022 годзе сярэдні ўзрост жанчын у Беларусі пры нараджэнні першынца склаў 26,9 года (у 2010-м — 24,9). Гэта жанчыны, народжаныя пасля 1996 года, калі ў краіне з’явілася на свет 95.798 дзяцей.
Пазней за выключэннем асобных гадоў нараджальнасць расла, дасягнуўшы піка ў 2015 годзе — 119.028 дзяцей. Пасля гэтага штогод у Беларусі стала нараджацца менш дзяцей.
Летась Белстат не публікаваў даныя пра колькасць народжаных дзяцей, аднак дзяржСМІ паведамлялі, што іх лік зменшыўся на 20% у параўнанні з 2019 годам (87.620).
Насельніцтва Беларусі ў 2022 годзе скарацілася на 55 тыс. чалавек і на 1 студзеня 2023 года складала 9,2 млн.
Статыстыка не ўлічвае масавую палітычную міграцыю апошніх гадоў.

- Палітыка
- Грамадства
- Навіны Германіі, Эканоміка
- Навіны Германіі, ЭканомікаМедыянны заробак беларусаў у Германіі вышэйшы, чым у немцаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаРост цэн на нехарчовыя тавары ў ліпені стаў рэкордным за апошнія чатыры гады — аналіз (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ другім квартале 2026 года ў Грузію прыехала на 9 тыс. грамадзян Беларусі больш, чым выехала з яе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМіграцыйны ціск на Літву стаў наймацнейшым за апошнія чатыры месяцы — аналіз (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаФейгін: Да 2030 года ў Беларусі могуць адбыцца перамены, якія — складана прагназаваць, але магчымасць таталітарнай краіны вычарпанаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства


