Генеральны сакратар ПАCЕ: Народ Беларусі — гэта не рэжым
12 студзеня, Позірк. Нягледзячы на тое, што дзеянні Аляксандра Лукашэнкі вымусілі Парламенцкую асамблею Савета Еўропы (ПАСЕ) прыпыніць стасункі з Мінскам, варта разумець, што “народ Беларусі — гэта не рэжым”, заявіла генеральны сакратар ПАСЕ Дэспіна Хацівасіліу-Цовіліс на канферэнцыі “Хельсінкскі дыялог: дэмакратычная будучыня для Беларусі” у фінскай сталіцы, паведамляецца на сайце Савета Еўропы.
Паводле слоў Хацівасіліу-Цовіліс, рэзалюцыі, прынятыя раней Асамблеяй, “сведчаць аб салідарнасці і гатоўнасці краін Савета Еўропы дапамагчы беларусам, якія імкнуцца да свабоды, справядлівасці і годнасці”.
Міністр замежных спраў Фінляндыі Эліна Валтанен аддала належнае “мужнасці тых, хто працуе на карысць дэмакратычнай Беларусі” і заявіла аб падтрымцы Фінляндыяй беларускага народа. Яна “рашуча асудзіла беларускія ўлады за працяг рэпрэсіі і ўдзел у агрэсіі Расіі супраць Украіны” і “высока ацаніла актыўную ролю Савета Еўропы ў падтрымцы дэмакратычных перамен у краіне”.
“Тое, што адбываецца ў Беларусі, важнае для Фінляндыі і ЕС — і для ўсёй сусветнай супольнасці. Беларускі народ ясна прадэманстраваў сваю волю і мае права самастойна вызначаць сваю будучыню”, — адзначыла Валтанен.
“Мы хацелі б стварыць умовы, пры якіх Беларусь магла б стаць членам Савета Еўропы”, — заявіў кіраўнік фінскай дэлегацыі ў ПАСЕ, першы намеснік кіраўніка камітэта па палітычных пытаннях ПАСЕ, дакладчык па пытанню “Дэмакратычная будучыня для Беларусі” Кіма Кільюнен у сваім уступным слове.
Выступаючы пазней на панэлі па беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці дакладчык Асамблеі па праблемах, з якімі сутыкаюцца беларусы ў выгнанні, Поль Галь адзначыў, што “Беларусь, верагодна, адзіная краіна ў свеце, якая адмаўляе сваю ўласную нацыянальную ідэнтычнасць”.
“На шчасце, адным з важных наступстваў барацьбы за дэмакратыю пасля фальсіфікаваных выбараў 2020 года стала адраджэнне беларускай ідэнтычнасці ⟨…⟩. Падтрымліваючы развіццё беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці, мы ўзбагачаем нашу ўласную еўрапейскую ідэнтычнасць”, — адзначыў дакладчык.
25 студзеня падчас зімовай сесіі ПАCЕ пройдуць дэбаты “Дэмакратычная будучыня Беларусі”. Тады ж Кільюнен прадставіць даклад па сітуацыі ў Беларусі, па выніках абмеркавання якога будзе прынятая рэзалюцыя. Чакаецца, што з заявай выступіць беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
У дакладзе Кільюнена адзначаецца, што пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе рэжым Аляксандра Лукашэнкі “яшчэ больш умацаваўся ў сваім абуральным грэбаванні міжнародным правам і дэмакратычнымі нормамі, пра што сведчаць жорсткія рэпрэсіі супраць іншадумцаў у Беларусі”.
У праекце рэзалюцыі, падрыхтаванай на аснове дакладу, адзначаецца, што ПАСЕ салідарная з усімі, хто пацярпеў ад злачынстваў рэжыму Лукашэнкі, і пацьвярджае сваю прыхільнасьць да падтрымкі і абароны правоў, свабодаў і бясьпекі ўсіх беларусаў.
Гл. таксама:
Ціханоўская: Мы павінны пераканацца, што тыранія ў Беларусі больш ніколі не паўторыцца
На канферэнцыі па Беларусі “Хельсінкскі дыялог” 11–12 студзеня пройдзе шэсць панэльных дыскусій
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 23 снежня 2024 года — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2014 года ў 10 разоў зменшылася колькасць арганізацый, якія не плацілі заробкі ў тэрмін — ДзяржкантрольМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЕўрапейскія перавозчыкі хацелі б аднавіць авіязносіны з Беларуссю, але палітыкі супраць — чыноўнік Мінтранса (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваКіраўнік Віцебскага аблвыканкама прыгразіў жорсткімі мерамі за парушэнні гандлёвымі цэнтрамі правілаў пажарнай бяспекіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаАмбасадар у Кеніі Взяткін бачыць "пэўны патэнцыял" ва ўдзеле Беларусі ў рэканструкцыі офіса ААН у Афрыцы — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаНа фоне санкцый улады маюць намер "пераарыентаваць бізнес на працу з айчынным сэканд-хэндам" — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства