Мінюст праз суд дамагаецца ліквідацыі аб’яднання “Дыпламатыя” з 30-гадовай гісторыяй

1 лютага, Позірк. Мінскі гарадскі суд 13 лютага разгледзіць іск Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Дыпламатыя”, вынікае з раскладу на партале электроннага судаводства.
Суддзя Вольга Паланавіч пачне працэс у 14:00.
Паводле звестак з Адзінага дзяржаўнага рэгістра, аб’яднанне “Дыпламатыя” зарэгістраваная 22 лютага 1993 года.
На сайце арганізацыі пазначана, што яна “ўмацоўвае дэмакратычныя інстытуты і падтрымлівае грамадзянскую супольнасць”, імкнецца “ўмацоўваць прававую базу і кіраўнічую практыку для падвышэння эфектыўнасці мер урада ў адказ”, падвышаць “уплыў грамадскіх інтарэсаў у прыняцці важных для краіны рашэнняў” ды інш. У ліку сваіх каштоўнасцяў “Дыпламатыя” называе “свабоду, павагу правоў чалавека і правядзенне сумленных выбараў”.
З 2017 года аб’яднанне ўзначальвае экс-кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2020 года, старшыня дэ-юрэ ліквідаванай партыі “Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада” Сяргей Чэрачань. Ганаровым членам “Дыпламатыі” з’яўляецца экс-кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Віктар Цярэшчанка.

- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРух "За Свабоду" ніколі не здраджваў ідэі еўрапейскай Беларусі — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаГубарэвіч на 20-годдзе Руху "За Свабоду": Мы ўсе вернемся ў Беларусь, але краіна будзе новай — трэба быць падрыхтаванымі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМалдова пакуль не плануе ўводзіць візы для беларусаў — офіс Ціханоўскай (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМіграцыйная служба Грузіі затрымала 59 замежнікаў, што нелегальна знаходзіліся ў краіне, сярод іх беларусы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24–27 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека


