Экс-баец САХРа Гараўскі апраўданы швейцарскім судом па справе аб “эскадронах смерці” (дапоўнена)
28 верасня, Позірк. Суд Санкт-Галена (Швейцарыя) апраўдаў экс-байца спецатрада хуткага рэагавання (САХР) Юрыя Гараўскага, які прызнаўся ва ўдзеле ў “эскадроне смерці”, паведамляе выданне “DW Беларусь”.
Адзначаецца, што ў тлумачэнні да прысуду суддзя заявіў, што гэта асаблівы выпадак у судовай практыцы, бо ў ім “замяшаная ўлада, і яна адказная за гвалтоўныя злачынствы”. “Гэтыя факты не павінны выклікаць сумненняў. Але на допыце абвінавачаны заблытаўся ў супярэчнасцях і ўхіліўся ад адказу”, — сказаў суддзя.
На яго думку, частку сваіх паказанняў Гараўскі прыдумаў. Па выніках разглядаў суд прыйшоў да высновы, што экс-баец САХРа мог быць удзельнікам злачынстваў, але яго роля ў іх застаецца неўстаноўленай. “Магчыма, ён чуў пра гэта ад калегаў”, — адзначыў суддзя.
Выданне “Новы Час” паведаміла, што Гараўскі прызнаны невінаватым паводле артыкула аб увядзенні правасуддзя ў зман.
Швейцарскае заканадаўства не дазваляла прыцягнуць былога сахраўца да адказнасці паводле больш сур’ёзнага крымінальнага артыкула — за забойствы або саўдзел у іх, паколькі злачынствы здзяйсняліся на тэрыторыі Беларусі, таму яго судзілі за дачыненне да “шматлікіх знікненняў”, адзначаецца ў публікацыі.
Таксама паведамляецца, што дочкі зніклых апанентаў рэжыму Лукашэнкі Алена Захаранка і Валерыя Красоўская прад’явілі Гараўскаму грамадзянскі пазоў на 200 тысяч швейцарскіх франкаў. Ён будзе разгледжаны ў асобным судовым працэсе.
У 2019 годзе былы спецназавец заявіў у СМІ, што 7 траўня 1999-га ён быў у складзе так званага “эскадрону смерці”, які на загад заснавальніка САХР Дзмітрыя Паўлічэнкі выкраў і забіў экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранку, а 16 верасня таго ж года — былога кіраўніка ЦВК Віктара Ганчара і бізнэсоўца Анатоля Красоўскага.
Працэс пачаўся 19 верасня. Гараўскага абвінавачвалі па артыкуле аб знікненні людзей. Пракурор запытаў для яго тры гады пазбаўлення волі, два з якіх — на волі з выпрабавальным тэрмінам.У апошнім слове падсудны папрасіў прабачэння ў родных загінулых і заявіў, што калі суд вынесе “суровае рашэнне”, то больш ніхто ў свеце “не будзе паведамляць пра злачынствы ўлады”.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаНа фоне санкцый улады маюць намер "пераарыентаваць бізнес на працу з айчынным сэканд-хэндам" — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства