Ціханоўская: Пытанне падаўжэння тэрміну дзеяння ВНЖ для беларусаў у Літве з году да трох амаль вырашана

24 кастрычніка, Позірк. Пытанне падаўжэння тэрміну дзеяння ВНЖ для беларусаў у Літве з году да трох “амаль вырашанае”, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская на семінары “Беларусь і беларусы, 2020+: ацэньваючы перспектывы і выклікі дэмакратычнай будучыні краіны” 24 кастрычніка ў Вільнюсе.
Паводле палітыка, яе каманда “прапаноўвала міграцыйным службам Літвы павялічыць тэрмін дзеяння віда на жыхарства”: “Спадзяюся, што ў хуткім часе будзе падоўжаны від на жыхарства на тры гады і тэрмін дзеяння пашпарта замежніка”.
Ціханоўская ўдакладніла, што напярэдадні абмяркоўвала гэтае пытанне з прэм’ер-міністрам краіны Інгрыдай Шымоніце.
Дэмлідар падкрэсліда, што літоўскі ўрад разумее беларускую сітуацыю.
Пры гэтым “мы разумеем усе тыя выклікі, што зараз стаяць перад Літвой, тую небяспеку з боку рэжыму Лукашэнкі — і многія рашэнні Літвы будуць прынятыя менавіта з гэтага пункту гледжання”, дадала яна.
Як паведамлялася, міністр унутраных спраў Літвы Агне Білатайце 11 кастрычніка зарэгістравала папраўку ў закон “Аб прававым статусе замежнікаў”, якая дазволіць грамадзянам іншых дзяржаў, якія пражываюць у гэтай краіне з-за рызыкі палітычнага пераследу ў сваёй краіне, атрымліваць часовы від на жыхарства (ВНЖ) на тры гады.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЗа першы квартал 2026 года зменшылася доля занятага ў эканоміцы насельніцтва ў працаздольным узросцеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку прымаюцца меры супраць лясных пажараў, якія пераносяць радыенуклідыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЛатвія чатыры тыдні штодня фіксуе спробы мігрантаў незаконна патрапіць на яе тэрыторыю з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа год колькасць людзей, якія пражываюць на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях, зменшылася на 8 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
