РФ праз Беларусь спрабавала абысці санкцыі на пастаўкі аўтазапчастак ва Украіну — Кіеў
14 жніўня, Позірк. Аб удзеле “беларускіх падстаўных кампаній” у схемах па абходзе Расіяй санкцый паведаміла 13 жніўня Дзяржаўнае бюро расследаванняў Украіны.
Пастаўкі 23 тон аўтазапчастак расійскага канцэрна “ГАЗ” на суму каля 5,7 млн грывень (прыкладна 138 тыс. долараў) выявілі супрацоўнікі ДБР сумесна з Кіеўскай мытняй год таму.
“З мэтай абыходу санкцый прадстаўнікі краіны-агрэсара планавалі пастаўляць кантрабандную прадукцыю ў нашу краіну праз трэція краіны. Спачатку тавар афармляўся на беларускія падстаўныя кампаніі, пасля адпраўляўся еўрапейскім кампаніям, якія нібыта афіцыйна экспартавалі прадукцыю ва Украіну”, — гаворыцца ў рэлізе.
Здзелка была раскрытая падчас спробы растаможыць тавары ў Кіеве. У ходзе праверкі суправаджальных дакументаў устаноўлена, што запасныя часткі пастаўляліся па дагаворы з аплатай у расійскіх рублях. Канчатковым атрымальнікам сродкаў “з’яўляецца камерцыйная структура, банкаўскі рахунак якой адкрыты ў краіне-агрэсары”.
Кантрабандная партыя аўтазапчастак была канфіскавана і пазней перададзена Узброеным сілам Украіны (УСУ).
У студзені ДБР паведамляла, што на патрэбы УСУ было перададзена 26 тон металічнай прадукцыі, якая належала беларускай кампаніі. Кошт металу ацанілі ў больш як 61 млн долараў.
Актывы беларускіх юрыдычных асоб Кіеў стаў забіраць у сувязі з роляй афіцыйнага Мінска ў развязанай Расіяй вайне супраць Украіны ў 2022 годзе.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 20,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка