У сувязі з непагаддзю адзін рэйс з Дубая ў Мінск адменены, два самалёты прыбылі са спазненнем
17 красавіка, Позірк. Праз моцныя ападкі ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах 16 красавіка парушыліся авіязносіны паміж найбуйнейшым горадам гэтай краіны Дубаем і Мінскам.
З двух самалётаў эмірацкага перавозчыка FlyDubai адзін прыбыў у беларускую сталіцу са спазненнем амаль на 2,5 гадзіны (а 14:58 замест 12:30), другі быў скасаваны (прыбыццё паводле раскладу а 23:35), вынікае з інфармацыі на анлайн-табло Нацыянальнага аэрапорта Мінск.
Адпаведна дзённы самалёт FlyDubai вылецеў назад у 16:00 замест 13:30, а рэйс, запланаваны на 0:35 17 красавіка, быў ануляваны. Начны рэйс у Дубай 16 красавіка адбыўся, аднак самалёт вылецеў з Мінска са спазненнем на 35 хвілін, а 1:10, а ў ААЭ, як сведчыць анлайн-табло мясцовага аэрапорта, прыбыў пазней больш чым на 2 гадзіны (а 10:15 замест 08:00).
Самалёт “Белавія” здолеў здзейсніць рэйс Мінск — Дубай — Мінск, вярнуўшыся з Эміратаў з 70-хвілінным спазненнем (у 19:00 замест 17:50).
За суткі ў Дубаі выпала 120 мм ападкаў, або 120 л вады на квадратны метр. Гэта больш за гадавую норму ападкаў на 28% (94 мм), за красавіцкую — у 20 разоў.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваТРВОД чакае, што на Вадохрышча ў вадаёмы акунецца 300 тыс. чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУраджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца ў гадавым выражэнні восем месяцаў запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка