За год у камісію Шведа па памілаванні паступіла каля 50 заяў

15 студзеня, Позірк. За год у камісію па пытаннях памілавання паступіла каля 50 заяў, вынікае з заявы генеральнага пракурора Андрэя Шведа 15 студзеня ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі.
“Вы ведаеце, працуе камісія… Да нас паступіла ўжо каля 200 заяў. Частка з іх разгледжаная, частка — у працы“, — цытуе Шведа прэс-служба Генпракуратуры.
Паводле яго слоў, на сёння “ўсе”, хто мае дачыненне да “экстрэмісцкай» і “тэрарыстычнай” дзейнасці, “альбо ўжо асуджаныя, альбо ў дачыненні да іх распачатыя крымінальныя справы, якія будуць разгледжаныя судамі”.
Швед, які ўзначальвае камісію, сцвярджае, што некаторыя беларусы, якія знаходзяцца за мяжой, “даўно хочуць вярнуцца назад”.
“Мы цалкам дакладна ведаем, што многія б вярнуліся, але баяцца, — сказаў чыноўнік. — І баяцца ўжо не прыцягнення да адказнасці, а тых, хто іх на Захадзе курыруе. І нават тыя, у дачыненні да якіх камісіяй прынятая станоўчая пастанова, праз гэта не могуць вярнуцца на радзіму”.
26 студзеня 2024 года Генпракуратура паведаміла, што ў камісію паступіла 150 заявак. Такім чынам, за амаль год колькасць заяў павялічылася на 50.
Колькі чалавек з дапамогай камісіі вярнулася ў Беларусь, невядома. Масавай з’явай гэта не стала.
Большасць беларускіх эмігрантаў гатова вярнуцца на радзіму ў выпадку змены ўлады і спынення рэпрэсій, вынікае з вынікаў даследавання “Адаптацыйныя стратэгіі мігрантаў з Беларусі і Украіны на рынку працы Еўрапейскага саюза“, прадстаўленага 3 снежня цэнтрам BEROC.
Як адзначыла навуковы супрацоўнік BEROC Віялета Панасевіч, паводле розных ацэнак, пасля падзей 2020 года з Беларусі з’ехала каля 500 тыс. чалавек. У апытанні, праведзеным BEROC, узялі ўдзел 172 беларусы (а таксама 392 украінцы), якія пражываюць на тэрыторыі Польшчы ці Літвы цягам двух-чатырох гадоў.
17 кастрычніка 2024 года стала вядома, што Лукашэнка пашырыў паўнамоцтвы “камісіі Шведа” — яна зможа разглядаць заявы асоб, якія пражываюць у Беларусі.
Камісія па “разглядзе зваротаў грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца за мяжой, па пытаннях здзяйснення імі правапарушэнняў” была створаная пасля нарады ў Лукашэнкі 24 студзеня 2023 года. Адпаведны ўказ ён падпісаў 6 лютага.
Паводле звестак праваабаронцаў на 15 студзеня, у Беларусі налічваецца 1.248 палітвязняў.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


