Лаўрэат прэміі Карла Вялікага Гольдшміт падтрымаў беларускіх палітвязняў
9 траўня, Позірк. У падтрымку беларускіх палітвязняў выказаўся старшыня Канферэнцыі еўрапейскіх рабінаў (КЕР) Пінхас Гольдшміт 9 траўня ў нямецкім горадзе Аахен, прымаючы Міжнародную прэмію Карла Вялікага, паведаміў “Позірку” галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
Беларускі дэмакратычны лідар, а таксама яе паплечніца па аб’яднаным штабе на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года Вераніка Цапкала прысутнічалі на цырымоніі ўручэння прэміі на правах лаўрэатаў пазамінулага года. Яшчэ адну прадстаўніцу штаба, якая падзяліла з імі ў той год прэмію, палітзняволеную Марыю Калеснікаву, прадстаўляла яе сястра Таццяна Хоміч.
Паводле слоў Вячоркі, Гольдшміт падчас выступу “згадаў Беларусь, назваў Ціханоўскую абраным прэзідэнтам”, падтрымаў барацьбу беларусаў за сваю свабоду.
На 9 траўня ў Беларусі 1.375 чалавек, якіх праваабарончая супольнасць прызнае палітвязнямі. Рэальная колькасць рэпрэсаваных у той ці іншай форме з палітычных матываў значна большая.
Прэмія імя Карла Вялікага — адна з найбольш значных еўрапейскіх узнагарод. Яна ўручаецца з 1950 года людзям і арганізацыям за іх вядучую ролю ў аб’яднанні Еўропы. У 2019 годзе прэмія была ўручана генеральнаму сакратару ААН Антонію Гутэрышу, за год да гэтага — прэзідэнту Францыі Эманюэлю Макрону, у 2017-м узнагароду атрымаў брытанскі гісторык Цімаці Гартан-Эш, а ў 2016-м — папа рымскі Францішак.
Прэміяй у свой час былі ўганараваныя кароль Іспаніі Хуан Карлас I, папа рымскі Ян Павел II, вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы і бяспецы Хаўер Салана, канцлер ФРГ Ангела Меркель, старшыня Еўрапейскага савета Херман Ван Рампёй.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”
- Эканоміка
- ГрамадстваТРВОД чакае, што на Вадохрышча ў вадаёмы акунецца 300 тыс. чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУраджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца ў гадавым выражэнні восем месяцаў запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка