Беларусь накіравала ў пацярпелыя ад паводкі рэгіёны РФ 56 т гуманітарнага грузу
27 траўня, Позірк. Беларусь накіравала ў пацярпелыя ад паводкі рэгіёны Расіі каля 56 тон гуманітарнага грузу (сукупны аб’ём — 260 кубаметраў), паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Фуры адправіліся ў Арэнбургскую і Курганскую вобласці раніцай 27 траўня. Яны вязуць лекі, пасцельныя прыналежнасці, пледы, коўдры, споднюю бялізну і вопратку (у тым ліку дзіцячую), абутак, прадметы першай неабходнасці, кансервы.
Паводле інфармацыі МНС, з 1999 года Беларусь 84 разы аказала гуманітарную дапамогу 34 краінам, у тым ліку летась — пяць разоў.
Сёлета на пачатку красавіка на рацэ Урал і яе прытоках пачалася паводка, у выніку чаго ўзровень вады падняўся да 10 метраў — на 2 метры вышэй за небяспечны ўзровень. Больш за ўсё ад паводак пацярпелі Арэнбург і Орск у Арэнбургскай вобласці, у небяспечнай зоне апынулася больш за 7 тыс. дамоў. Было эвакуявана звыш 2 тыс. чалавек.
Сёлетняя вясновая паводка, зафіксаваная ў траціне расійскіх рэгіёнаў, у Арэнбургскай вобласці стала мацнейшай за апошнія 100 гадоў.
Усяго паводка закранула 39 рэгіёнаў РФ.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваТРВОД чакае, што на Вадохрышча ў вадаёмы акунецца 300 тыс. чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУраджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца ў гадавым выражэнні восем месяцаў запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства