Два чалавекі загінулі ў ДТЗ у Смалявіцкім раёне
16 чэрвеня, Позірк. У дарожна-транспартным здарэнні ў Смалявіцкім раёне (Мінская вобласць) загінулі два чалавекі, паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
ДТЗ адбылося 16 чэрвеня каля 15:00 на аўтадарозе Р-53 Слабада — Навасады.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 21-гадовы кіроўца аўтамабіля Citroen не справіўся з кіраваннем, з’ехаў на правую абочыну, дзе ўчыніў наезд на апору лініі электраперадачы, адзначае МУС.
“У выніку кіроўца і 50-гадовая жанчына-пасажыр загінулі на месцы здарэння, яшчэ двое пасажыраў — 27-гадовая жанчына і аднагадовае дзіця — дастаўленыя ў лякарню”, — гаворыцца ў паведамленні.
На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі і следча-аператыўная група.
“На загарадных трасах кіроўцам неабходна выбіраць бяспечную хуткасць руху, улічваць бачнасць і стан праезнай часткі, інтэнсіўнасць транспартнага патоку і прагназаваць дарожную сітуацыю”, — заявілі ў ведамстве.