У аўтааварыі пад Слаўгарадам загінулі тры чалавекі

30 чэрвеня, Позірк. Тры чалавекі загінулі ў дарожна-транспартным здарэнні ў Слаўгарадскім раёне (Магілёўская вобласць), паведамляе прэс-служба МУС.
ДТЗ адбылося 30 чэрвеня каля 17:15 на аўтадарозе “Мяжа РФ — Крычаў — Бабруйск — Івацэвічы”, адзначае ведамства.
“Паблізу горада Слаўгарад, паводле папярэдняй інфармацыі, 26-гадовы кіроўца Chevrolet на скрыжаванні не прапусціў грузавы аўтамабіль DAF, які рухаўся па галоўнай дарозе. У выніку тры пасажыры легкавога аўтамабіля загінулі, двое, у тым ліку кіроўца, шпіталізаваныя. Кіроўца грузавіка дастаўлены ў бальніцу для ацэнкі стану здароўя”, — гаворыцца ў паведамленні.
На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ і следча-аператыўная група.
МУС традыцыйна нагадала аб неабходнасці строгага выканання правілаў дарожнага руху.
Чарговае смяротнае ДТЗ з удзелам маршруткі — у Навагрудскім раёне

- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 28 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы ад пачатку года падаражэлі на 9,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПатрабаванні Нацбанка да органаў дзяржкіравання за жнівень павялічыліся на 2,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года Латвія прадухіліла больш за 11 тыс. спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаГрузія афіцыйна пацвердзіла беларускаму праваабаронцу Кісляку, што ў дачыненні да яго не праводзіцца працэдура дэпартацыі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛукашэнка запалохвае еўрапейцаў, але ўступленне ў вайну дае яму суцэльныя мінусы — ПортнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


