Зніклы ў Мазыры падлетак знойдзены мёртвым

30 чэрвеня, Позірк. Аб выяўленні ў Мазыры (Гомельская вобласць) цела 14-гадовага падлетка паведаміў 30 чэрвеня Следчы камітэт.
“Хлопец з Нараўлянскага раёна гасцяваў у блізкіх сям’і ў Мазыры. У суботу ён разам з прыяцелямі адправіўся на шпацыр. Кампанія вырашыла астудзіцца ў Прыпяці. Падлетак зайшоў у раку, не разлічыў сілы і патануў. На наступны дзень цела хлопчыка дасталі з вады вадалазы МНС”, — гаворыцца ў паведамленні ведамства.
Адзначаецца, што на месцы здарэння працавала следча-аператыўная група.
“Усе акалічнасці трагедыі будуць устаноўленыя мазырскім раённым аддзелам Следчага камітэта ў ходзе праверкі. Асаблівая ўвага будзе нададзеная прычынам і ўмовам, якія спрыялі гібелі падлетка”, — падкрэсліваецца ў рэлізе СК.
Раней у сутачнай зводцы МНС паведаміла аб знікненні ў Мазыры падлетка 2009 г.н.
Аб выяўленні на беразе ракі Прыпяць яго асабістых рэчаў стала вядома 30 чэрвеня ў 00:57.
“Для пошукавых работ задзейнічана 8 адзінак тэхнікі і 18 чалавек, з іх 6 адзінак тэхнікі і 13 работнікаў МНС. Хлопчык не знойдзены, пошукі працягваюцца”, — адзначылі ў міністэрстве.
Яшчэ да выяўлення ў Мазыры цела загінулага ведамства паведаміла, што за мінулыя суткі ў Беларусі патанула шэсць чалавек.

- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваАд пачатку года 12 чалавек загінула ад удараў токам — ДзяржэнергагазнаглядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія і Літва зафіксавалі рэзкі рост актыўнасці нелегальных мігрантаў ля сваіх межаў з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства

