Мінск 17:50

У Беларусі паўтораны, а ў Мінску зафіксаваны новы тэмпературны рэкорд ліпеня

Ілюстрацыйнае фота: "Позірк"

14 ліпеня, Позірк. Мінулым днём у Беларусі паўтораны, а ў Мінску і яшчэ на сямі метэастанцыях перапісаныя тэмпературныя рэкорды ліпеня, адзін з якіх трымаўся 120 гадоў. На двух станцыях перавышаныя абсалютныя максімумы за ўвесь перыяд інструментальных метэаназіранняў, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз аператыўных і архіўных даных Белгідрамета. Пры гэтым няма аператыўнай інфармацыі з некалькіх станцый, у тым ліку ў Лельчыцах на поўдні Гомельскай вобласці, дзе была найбольшая гарачыня.

13 ліпеня ў Жыткавічах паветра прагрэлася да 37,9 градуса. Такая ж рэкордная тэмпература на тэрыторыі краіны ў другім летнім месяцы была адзначана 88 гадоў таму — 29 ліпеня 1936 года ў Лельчыцах і 30 ліпеня таго ж года ў Гомелі. Рэкорд дня складаў 36,6 градуса (у Брэсце ў 1959 годзе).

Новыя рэкорды дня і ўсяго ліпеня зафіксаваныя ў Мінску — 35,2 градуса (было 33,8 градуса 13 ліпеня 2021 года і 35 градусаў 29 ліпеня 1936 года), Акцябрскім — 36,6 (34 градуса 13 ліпеня 2016 года і 35,8 градуса 23 ліпеня 2010 года), Пінску — 36,2 (34,2 градуса 13 ліпеня 1951 года і 36,1 градуса 17 ліпеня 1904 года) і іншых населеных пунктах.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: