На ліквідацыю наступстваў непагадзі ў Гомельскай вобласці адпраўляюць вайскоўцаў
17 ліпеня, Позірк. Больш за 100 вайскоўцаў дапамогуць цывільным даць рады наступствам непагадзі ў Гомельскай вобласці, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
Паводле інфармацыі ведамства, зводныя падраздзяленні злучэнняў і вайсковых часцей на падставе рашэння міністра абароны накіроўваюцца ў Мазырскі раён і гарадскі пасёлак Лельчыцы. Адпаведнае рашэнне прыняў міністр абароны Віктар Хрэнін.
Гомельскі аблвыканкам паведаміў, што за мінулую ноч сіламі 88 аварыйных брыгад адноўлена электразабеспячэнне яшчэ 114 населеных пунктаў вобласці.
“Ва ўсіх раённых цэнтрах ёсць электраэнергія, зараз займаюцца кожным населеным пунктам у раёне, — гаворыцца ў паведамленні. — У 169 з іх сёння плануюць усталяваць дызельныя генератары, каб забяспечыць часовае электразабеспячэнне”.
Адзначаецца, што брыгады “Гомельаблгазу” развозяць па вёсках невялікія генератары, лясгасы “гатовыя вылучыць для расчысткі сетак, заваленых дрэвамі, 137 вальшчыкаў”.
Мазыр стаў адным з найбольш пацярпелых ад непагадзі 14–15 ліпеня населеных пунктаў Гомельскай вобласці.
Праз наступствы ўраганнага ветру 15 ліпеня ў рэгіёне ўведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі.
Увечары 16 ліпеня першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Худалееў адрапартаваў пра аднаўленне ў Мазыры водазабеспячэння. Яго словы абверглі жыхары горада.
Паводле звестак МНС, ад непагадзі ў Беларусі загінула 6 чалавек, у тым ліку двое дзяцей.
У аздараўленчым лагеры ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці ад падзення дрэва загінула дзіця, пацярпела яшчэ некалькі. У Магілёўскім раёне вечарам 14 ліпеня 5-гадовая дзяўчынка памерла праз траўму, атрыманую ў выніку падзення на яе дрэва.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваТРВОД чакае, што на Вадохрышча ў вадаёмы акунецца 300 тыс. чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУраджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца ў гадавым выражэнні восем месяцаў запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства