Лукашэнка прызначыў новага намесніка міністра абароны
17 ліпеня, Позірк. Аляксандр Лукашэнка 17 ліпеня прызначыў Аляксандра Навуменку намеснікам міністра абароны.
Яго папярэднік Андрэй Жук (займаў пасаду з 11 сакавіка 2021 года) звольнены ў запас па ўзросце, паведаміла прэс-служба Лукашэнкі. На сайце Мінабароны пазначана, што Жук, якому 6 жніўня споўніцца 55 гадоў, курыраваў у ведамстве кадравую палітыку, баявую падрыхтоўку, ваенную адукацыю, у тым ліку Ваенную акадэмію і сувораўскае ваеннае вучылішча, а таксама 72-і гвардзейскі аб’яднаны навучальны цэнтр падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў і Спартыўны камітэт Узброеных сіл.
Новы намеснік міністра да прызначэння камандаваў войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання.
53-гадовы Навуменка скончыў Харкаўскае вышэйшае ваеннае каманднае танкавае вучылішча, Ваенную акадэмію.
Служыў у 30-й гвардзейскай Іркуцка-Пінскай дывізіі, пасля скарачэння перавёўся ў 5-ю асобную брыгаду спецыяльнага прызначэння, якую ўзначаліў у 2010 годзе.
Таксама служыў у галоўным разведвальным і галоўным аператыўным упраўленнях Генеральнага штаба.
На чале войскаў Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання будзе Аляксандр Бас, які вызвалены ад пасады начальніка галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі Узброеных сіл. Ён скончыў Чэлябінскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча і ваенную акадэмію. Служыў у 50-й гвардзейскай мотастралковай дывізіі, 38-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгадзе сіл спецыяльных аперацый, у штабе Сухапутных войскаў, а таксама ў Галоўнай ваеннай інспекцыі і войсках Заходняга аператыўнага камандавання.
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваТРВОД чакае, што на Вадохрышча ў вадаёмы акунецца 300 тыс. чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУраджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца ў гадавым выражэнні восем месяцаў запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка