Латушка прапанаваў замежным журналістам і праваабаронцам з дапамогай бязвізу даведацца, як рэжым здзекуецца з беларусаў
17 ліпеня, Позірк. Бязвізавым рэжымам для наведвання Беларусі “варта скарыстацца ў першую чаргу журналістам і праваабаронцам з Еўропы”, лічыць кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, былы дыпламат Павел Латушка.
На думку палітыка, якую ён выказаў у спецыяльным відэазвароце, пашырэнне Мінскам спісу краін, грамадзяне якіх могуць прыехаць без беларускай візы, — гэта магчымасць “прыехаць і пагутарыць з сем’ямі палітвязняў, былымі палітвязнямі, падтрымаць іх, дапамагчы па магчымасці, з’ездзіць да турмаў, наведаць магілы забітых рэжымам Лукашэнкі мірных пратэстоўцаў і палітвязняў, з’ездзіць у Курапаты (месца пахавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій, знаходзіцца каля Мінскай кальцавой аўтадарогі. — “Позірк”.)”.
Латушка падзякаваў міністру замежных спраў Максіму Рыжанкову за тое, што ён пераканаў Лукашэнку пайсці на гэты крок. “Увогуле, у табе, Максім, я не сумняваўся. Ты чалавек актыўны, аператыўны, любіш наперадзе паравоза ляцець”, — сказаў Латушка, які ведае Рыжанкова не толькі па дыпламатычнай працы (былая жонка Латушкі цяпер жонка Рыжанкова).
Праца замежных журналістаў на тэрыторыі Беларусі без акрэдытацыі МЗС забароненая.
Беларускія ўлады ўвялі бязвізавы рэжым для грамадзян 35 краін Еўропы, большасць з іх аднесеныя да катэгорыі “недружалюбных”, паколькі ўвялі альбо далучыліся да санкцый.
Згодна з апублікаванай 17 ліпеня заявай Міністэрства замежных спраў, гаворка пра жыхароў Андоры, Аўстрыі, Балгарыі, Бельгіі, Босніі і Герцагавіны, Ватыкана, Венгрыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Грэцыі, Даніі, Ірландыі, Ісландыі, Іспаніі, Італіі, Кіпра, Ліхтэнштэйна, Люксембурга, Мальты, Манака, Нарвегіі, Нідэрландаў, Партугаліі, Паўночнай Македоніі, Румыніі, Сан-Марына, Славакіі, Славеніі, Фінляндыі, Францыі, Харватыі, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі і Эстоніі (у тым ліку неграмадзян).
З 8:00 19 ліпеня яны могуць уязджаць у Беларусь без візы праз усе наземныя і паветраныя міжнародныя пункты пропуску “на падставе сапраўдных дакументаў”, знаходзіцца на беларускай тэрыторыі “не больш за 30 дзён з дня ўезду”.
Бязвіз будзе дзейнічаць да канца 2024 года.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваТРВОД чакае, што на Вадохрышча ў вадаёмы акунецца 300 тыс. чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУраджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца ў гадавым выражэнні восем месяцаў запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства