Справа Imaguru перададзеная пракурору для накіравання ў суд, адзін з трох абвінавачаных пад вартай
18 ліпеня, Позірк. Аб завяршэнні расследавання крымінальнай справы кіраўнікоў стартап-хаба Imaguru і перадачы яго пракурору для накіравання ў суд паведаміў 18 ліпеня Следчы камітэт.
Справа заснавальніцы Imaguru Таццяны Марыніч і супрацоўніцы арганізацыі Анастасіі Хамянковай разглядалася ў парадку спецыяльнай (завочнай) вытворчасці. У дачыненні да дырэктара Imaguru, жыхара Смалявічаў (імя не называецца; займаў пасаду ў 2018—2020 гадах), следства вялося ў звычайным парадку. Ён знаходзіцца пад вартай.
СК сцвярджае, што заснавальніца і супрацоўніца Imaguru “яшчэ ў 2016 годзе распрацавалі схему па ўхіленні ад выплаты падаткаў шляхам выкарыстання падробленых дакументаў, а таксама “драбнення” бізнэсу”, завышалі выдаткі, якія ўлічваюцца пры падаткаабкладанні, “шляхам змяшчэння ў бухгалтарскі і падатковы ўлікі таварыстваў дакументаў, што не адпавядаюць рэчаіснасці”.
Кіраўнікі Imaguru нібыта штомесяц пералічвалі грошы на разліковы рахунак падкантрольнага ІП (у рускамоўным арыгінале ИП; гаворка аб індывідуальным прадпрымальніку) за паслугі, “якія фактычна не надаваліся”. Для падатковай эканоміі “выручка ад дзейнасці таварыства штучна размяркоўвалася паміж афіляванымі арганізацыямі, што дазволіла стварыць бачнасць законнага прымянення падкантрольнымі таварыствамі асаблівага рэжыму падаткаабкладання”.
Следчыя сцвярджаюць, што фактычна кіраўніцтва арганізацыямі ажыццяўлялася аднымі і тымі ж асобамі. Паводле версіі следства, фігуранты прычынілі шкоду дзяржаве на агульную суму больш за 220 тыс. рублёў.
Падчас расследавання крымінальнай справы следчыя высветлілі, што “кіраўнікі таварыстваў датычныя да здзяйснення шэрагу злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці”.
Адзначаецца, што Марыніч і Хамянкова “стварылі і кіравалі экстрэмісцкім фарміраваннем”. Гаворка аб прызнанай такім групе грамадзян з ліку супрацоўнікаў Startup Hub Imaguru. Арганізацыя нібыта размяшчала “экстрэмісцкія матэрыялы, накіраваныя на падтрымку масавых беспарадкаў, якія адбываліся ў сталіцы ў жніўні 2020 года” (так улады называюць масавыя пратэсты супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў).
“Работнікі таварыстваў распавялі, што заснавальнікі неаднаразова прымушалі браць удзел у масавых беспарадках, якія адбываліся ў сталіцы ў жніўні 2020 года, а тым, хто адмаўляўся — пагражалі звальненнем”, — сцвярджаецца ў рэлізе.
Грамадзяніну, які да сакавіка 2020 года быў дырэктарам ТАА “Імагуру”, прад’яўлена абвінавачанне па ч. 2 арт. 243 і ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (расшыфроўка ў даведцы ніжэй). Ён быццам бы “размяшчаў на асабістых старонках у сацыяльных сетках” заклікі да забастовак.
Марыніч і Хамянковай выстаўленыя абвінавачванні паводле ч. 2 арт. 243, ч. 1 арт. 357, ч. 2, 3 арт. 3611, ч. 3 арт. 130; ч. 3 арт. 361, ч. 2 арт. 3612, ч. 2 арт. 3613, ч. 2 арт. 3614, арт. 3691, ч. 2 арт. 424 КК.
На маёмасць абвінавачаных, у тым ліку дамы і зямельныя ўчасткі, накладзены арышт на агульную суму 676 тыс. рублёў.
Следчы камітэт распачаў спецвытворчасць у дачыненні да Марыніч і Хамянковай 2 траўня.
КДБ прызнаў Startup Hub “Imaguru” экстрэмісцкім фарміраваннем” летась у жніўні. Яго ўдзельнікамі былі названыя Марыніч, Хамянкова, а таксама Андрэй Новак, Кацярына Болтан-Сміт.
Хамянкова ў лістападзе 2023 года разам з дэмакратычным лідарам Святланай Ціханоўскай брала ўдзел у перамовах па пытаннях бізнесу з палітыкамі Партугаліі.
Imaguru пазіцыянуе сябе як пан’еўрапейскі стартап-хаб з цэнтрамі ў Вільнюсе, Варшаве і Мадрыдзе. У траўні 2021 года галоўны офіс Imaguru пераехаў у сталіцу Іспаніі пасля таго, як быў пазбаўлены памяшкання ў Мінску.
Марыніч у кастрычніку 2022 года ў інтэрв’ю “Позірку” адзначыла, што Imaguru працуе з беларускімі стартапамі і ІТ-кампаніямі, якія пасля 2020 года пераехалі і працягваюць пераязджаць у Польшчу, Літву і іншыя краіны.
У Мінску Imaguru адкрыўся ў 2013 годзе, быў адной з папулярных і буйных пляцовак для сустрэч бізнесменаў, прадстаўнікоў стартапаў і інвестараў. Тут праводзіліся бізнес-мерапрыемствы, функцыянаваў стартап-акселератар, праграмы рэзідэнцыі для стартапаў, праводзілася навучанне для г.зв. бізнес-анёлаў. Таксама хаб падаваў пляцоўку для грамадскіх і культурных мерапрыемстваў.
Спецыяльная вытворчасць — вытворчасць па крымінальнай справе ў дачыненні да абвінавачанага, які знаходзіцца па-за межамі Беларусі і ўхіляецца ад яўкі ў орган, які вядзе крымінальны працэс. Магчыма па 34 складах злачынстваў, якія пераважна ставяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Сярод іншага гэта акт тэрарызму, генацыд, найміцтва, здрада дзяржаве, дыверсія, стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім, масавыя беспарадкі, заклікі да санкцый і інш.
Даведка “Позірку”:
артыкул 130 Крымінальнага кодэкса — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
арт. 243 — ухіленне ад выплаты падаткаў;
арт. 357 — змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады;
арт. 361 — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;
арт. 3611 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім;
арт. 3612 — фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці;
арт. 3613 — удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу;
ч. 2 арт. 3614 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
арт. 3691 — дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь;
арт. 424 — злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі.
- Палітыка, Эканоміка
Суд ЕС адмовіўся здымаць санкцыі з "Беларуськалія", яго гендырэктара Галаватага і БКК
- Палітыка
Мінабароны незадаволенае тым, што Беларусь не запрашаюць назіраць за заходнімі вучэннямі
- ПалітыкаЗмітра Дашкевіча пачалі судзіць па новым абвінавачванні ў "злосным непадпарадкаванні" адміністрацыі калонііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУлады маюць намер ліквідаваць аб'яднанні "Бізнес-ініцыятыва" і "Дзеці ХХІ стагоддзя"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Праваабаронцы: Па справе праекту "Адукаванка" праходзяць затрыманні і выклікі ў КДБ настаўнікаў з усёй Беларусі
- Палітыка
НАТО рыхтуецца да канфлікту супраць "нашых дзяржаў", сцвярджае камандуючы ВПС і войскамі СПА Беларусі
- Грамадства
У Гомельскай вобласці 19 верасня будуць гучаць сірэны
- Эканоміка
Долар, еўра і юань падаражэлі на таргах БВФБ 18 верасня
- Палітыка, ЭканомікаДМК заявіў пра рост паступлення мытных плацяжоў без пазначэння аб'ёму — праз службовую таямніцуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
Паводле ўзроўню заробку ў сферы медыцыны Беларусь на перадапошнім месцы ў ЕАЭС
- Грамадства, ЭканомікаПаводле ўзроўню заробку ў сферы медыцыны Беларусь на перадапошнім месцы ў ЕАЭС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
АДКБ стварае пагрозы бяспецы і існаванню Арменіі, заявіў Пашынян
- Грамадства, Палітыка
Фонд Belarus Women’s Foundation прызнаны "экстрэмісцкім фарміраваннем" — праваабаронцы
- Грамадства
У лістападаўскім здарэнні з пяццю пацярпелымі на "Беларуськаліі" СК абвінаваціў дзяжурнага майстра
- Грамадства, Палітыка
Вярхоўны суд пакінуў у сіле завочны прыгавор праваабаронцу Судаленку
- Палітыка
На волю выйшаў экс-журналіст Андрэй Толчын
- Эканоміка
Мінск і Масква маюць намер у 2025 годзе вызначыцца з далейшай цаной на расійскі газ для Беларусі
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17 верасня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Сталі вядомыя прозвішчы яшчэ 11 палітвязняў, вызваленых па памілаванні
- Палітыка
АПК абмеркаваў падрыхтоўку да другога раўнда стратэгічнага дыялогу з ЗША
- Грамадства, Палітыка
"Экстрэмісцкім фарміраваннем" прызнаны адукацыйны праект "Адукаванка"
- Грамадства, Палітыка
Лукашэнка забараніў фізічным асобам і ІП гандляваць крыптавалютай па-за беларускімі біржамі
- Грамадства, Палітыка
Латушка звярнуўся да МЗС Польшчы з просьбай аб дапамозе беларусам, якія пацярпелі ад паводкі
- Палітыка
Лукашэнка заявіў пра немагчымасць паўтарэння 2020 года, бо ўлады "ўмеюць здабываць урокі з мінулага"
- Палітыка
Лукашэнка прызнаў, што расійскія беспілотнікі залятаюць у Беларусь
- Грамадства, Эканоміка
З 20 верасня вырастуць тарыфы на праезд па платных дарогах
- Грамадства, Палітыка
Латушка і Коўшык абмеркавалі з уладамі Польшчы праблемы беларускіх студэнтаў
- Палітыка
Беларусь будзе ўдзельнічаць у саміце па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне, калі туды запросяць Расію — амбасадар у Швейцарыі
- ЭканомікаБольш за ўсё за год прадукты харчавання ў ЕАЭС падаражэлі ў Беларусі і РасііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Рыжанкоў прыняў у новага амбасадара Кітая копіі даверчых грамат