22 паселішчы ў Беларусі па-ранейшаму сілкуюцца электрычнасцю ад генератараў
23 ліпеня, Позірк. Раніцай 23 ліпеня ў Беларусі заставалася 22 населеныя пункты, якія сілкаваліся электрычнасцю не ад энергасістэмы, а з дапамогай дызель-генератарных агрэгатаў, вынікае з паведамлення Міністэрства энергетыкі, якое спасылаецца на намесніка гендырэктара — галоўнага дыспетчара ДВА “Белэнерга” Дзяніса Кавалёва.
Паводле даных Гомельскага аблвыканкама, 22 ліпеня такіх паселішчаў было 61.
Кавалёў паведаміў, што да 1 жніўня ў краіне плануецца “цалкам перайсці на штатную схему электразабеспячэння”.
У ноч на 19 ліпеня Мінэнерга паведаміла пра “падачу напружання” ва ўсе населеныя пункты Гомельскай вобласці. Ведамства спрагназавала, што на поўнае аднаўленне электрасетак у вобласці спатрэбіцца не менш за месяц.
Аднак на селектарнай нарадзе ў той жа дзень Аляксандр Лукашэнка заявіў, што “месяц, магчыма, гэта зашмат” і “энергетыкаў трэба падціснуць”.
Непагадзь 13 і 14 ліпеня ў Беларусі прывяла да маштабных пашкоджанняў у сістэме электраперадачы, парушэнняў водазабеспячэння, разбурэнняў. Найбольш ад ураганнага ветру пацярпела Гомельская вобласць, дзе ўводзілі рэжым надзвычайнай сітуацыі.
Паводле інфармацыі МНС, у тыя дні праз непагадзь загінула шэсць чалавек.
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваТРВОД чакае, што на Вадохрышча ў вадаёмы акунецца 300 тыс. чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУраджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца ў гадавым выражэнні восем месяцаў запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка