Паліцыя Вільнюса апублікавала здымак падазраванага ў нападзе на “Кропку”
31 ліпеня, Позірк. Паліцыя Вільнюса распаўсюдзіла фатаздымак падазраванага ў нападзе на краму “Кропка” і папрасіла дапамагчы яго апазнаць, паведамляе партал навін Delfi.
Згодна з інфармацыяй медыя, праваахоўнікі пачалі папярэдняе расследаванне паводле ч. 1 арт. 187 КК Літвы (знішчэнне або псаванне чужой маёмасці). Прычыненая шкода ацэньваецца ў 1.000 еўра.
У ноч на 28 ліпеня на сцяне творчай прасторы і крамы “Кропка” невядомы пакінуў надпіс на літоўскай мове “вяртайцеся дадому, беларускія свінні” (з трыма арфаграфічнымі памылкамі), былі разбіты вокны. Уладальнікі арганізацыі — экс-палітвязень Зміцер Фурманаў і яго жонка Вольга — лічаць здарэнне “правакацыяй лукашыстаў”.
30 ліпеня партал Delfi са спасылкай на прадстаўніка галоўнага камісарыята паліцыі Вільнюскага павета Томаса Бражэнаса паведаміў, што распачата дасудовае расследаванне па факце знішчэння або пашкоджання маёмасці. Суразмоўца медыя не выключыў, што пры высвятленні падрабязнасцяў яно “можа быць перакваліфікаванае ў распальванне нянавісці ці іншае расследаванне”.
У той жа дзень беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, амбасадар па асаблівых даручэннях МЗС Літвы ў дачыненні да Беларусі Аста Андрыяўскене і дэпутат літоўскага Сейма, намеснік старшыні парламенцкай групы “За дэмакратычную Беларусь” Томас Тамілінас прыйшлі падтрымаць уладальнікаў “Кропкі”.
Фурманавы адкрылі “Кропку” ў літоўскай сталіцы ў траўні 2024 года. Там прадаюцца сувеніры, вырабленыя ў тым ліку майстрамі, якія вымушана пакінулі Беларусі пад пагрозай палітычнага пераследу.
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваТРВОД чакае, што на Вадохрышча ў вадаёмы акунецца 300 тыс. чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУраджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца ў гадавым выражэнні восем месяцаў запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка