Расійскі “Мемарыял” выказаў салідарнасць з беларускімі палітвязнямі
6 жніўня, Позірк. Расійскі цэнтр абароны правоў чалавека “Мемарыял” памятае “пра сотні палітвязняў у Беларусі, якіх трымаюць у няволі, у тым ліку, за кошт супрацоўніцтва дзвюх дыктатур”, гаворыцца ў заяве арганізацыі.
Калі “з’явіліся навіны пра ўдзел Беларусі ў абмене” асуджанымі, у цэнтры “з заміраннем сэрца спадзяваліся, што на волі апынуцца <…> таварыш з беларускай “Вясны” Алесь Бяляцкі і лідар дэмакратычнага руху Марыя Калеснікава”, аднак гэтага не адбылося.
“Мемарыял” выказаў салідарнасць з беларускімі палітвязнямі і іх блізкімі, а таксама падзяку ўсім, хто “ўдзельнічаў у вызваленні і выратаванні жыццяў палітвязняў”, “падтрымлівае людзей, якія пакутуюць ад самавольства”. Арганізацыя заклікала “не спыняць гэтую барацьбу і памятаць пра тых, каму вельмі патрэбная падтрымка, уключаючы <…> беларускіх палітвязняў”.
Расійскі праваабарончы цэнтр 6 жніўня прыняў гэтую заяву ў сувязі з абменам зняволенымі, які 1 жніўня правялі Расія, ЗША і Германія. У рамках гэтага абмену Берліну быў перададзены грамадзянін ФРГ Рыка Крыгер, прыгавораны ў Беларусі да смяротнага пакарання і затым памілаваны Аляксандрам Лукашэнкам.
Беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская заявіла, што дэмсілы не ведалі пра перамовы паміж ЗША і Расіяй і не ўдзельнічалі ў іх працэсе, каб паўплываць на іх вынікі і паспрабаваць уключыць у абмен каго-небудзь з беларускіх палітвязняў.
Сузаснавальнік фонду салідарнасці BYSOL Андрэй Стрыжак на канферэнцыі “Новая Беларусь” 4 жніўня ў Вільнюсе анансаваў хуткі пачатак працы Міжнароднага гуманітарнага фонду для палітычных зняволеных. Паводле яго слоў, у пытанні вызначэння таго, каго лічыць палітвязнямі, фонд будзе абапірацца на спісы “Вясны”, праваабарончай ініцыятывы Dissidentby, а таксама расійскага “Мемарыяла”, які часам надае адпаведны статус беларускім грамадзянам, якія пераследуюцца ў РФ.
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваТРВОД чакае, што на Вадохрышча ў вадаёмы акунецца 300 тыс. чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУраджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца ў гадавым выражэнні восем месяцаў запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка