СК папярэдзіў аб росце выпадкаў махлярства па схеме “Fake boss”
7 жніўня, Позірк. У Беларусі ашуканцы ўсё часцей сталі выкарыстоўваць схему “Fake boss” (“Ілжэначальнік”), каб прымушаць людзей пераводзіць ім грошы або паведамляць даныя сваіх карт-рахункаў, паведаміў Следчы камітэт.
Як адзначае ведамства, для рэалізацыі схемы зламыснікі вывучаюць чаты працоўных калектываў у месенджарах, збіраюць інфармацыю аб арганізацыях і іх кіраўніках, ствараюць уліковыя запісы ад імя начальства. Далей з дапамогай фэйкавага акаўнта кіраўніка злачынцы ўступаюць у перапіску з падначаленымі і, выкарыстоўваючы давер да начальніка, даюць нібы ад яго імя пэўныя ўказанні ці тлумачэнні.
“Часцей за ўсё такі “кіраўнік” паведамляе пра нейкую пазаштатную сітуацыю і папярэджвае пра будучую размову з нібыта супрацоўнікамі праваахоўных, кантралюючых і іншых дзяржаўных органаў. Пры гэтым просіць захаваць канфідэнцыйнасць зносін. Пасля чаго з пацярпелым звязваецца з дапамогай месенджара нібыта кампетэнтная асоба, якая для пацверджання паўнамоцтваў можа даслаць фатаграфію “пасведчання” ці копію якіх-небудзь службовых дакументаў, якія насамрэч не адпавядаюць рэчаіснасці”, — адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення лічбавага развіцця Следчага камітэта Антон Матолька (цёзка і аднафамілец вядомага апазіцыйнага актывіста).
Паводле яго слоў, падчас такіх зносін і перапіскі злачынцы пад рознымі падставамі схіляюць пацярпелага да перадачы доступу да банкаўскіх рахункаў, пералічэння грашовых сродкаў на падкантрольныя ім банкаўскія рахункі або перадачы грошай кур’ерам.
“Найбольш часта гэта схема падману выкарыстоўваецца сярод работнікаў сфер адукацыі і аховы здароўя. Сярод пацярпелых ёсць у тым ліку работнікі прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу і харчавання, а таксама прамысловасці”, — сказаў Матолька, падкрэсліўшы, што зламыснікі “пастаянна ўдасканальваюць злачынны інструментарый і ашуканскія схемы”. Напрыклад, у фэйкавых акаўнтах у месенджарах для пераканаўчасці яны размяшчаюць фатаграфію кіраўніка прадпрыемства, адпраўляюць паведамленні з голасам кіраўніка, створаныя з дапамогай штучнага інтэлекту або імітуючы яго.
СК прапануе спосабы засцерагчы сябе ад такога віду махлярства: пры паступленні паведамлення або званка ад кіраўніка з падобным зместам пераканацца ў правільнасці назвы акаўнта і нумары тэлефона; звязацца з начальнікам па гарадскім ці мабільным тэлефоне; звярнуць увагу на наяўнасць або адсутнасць на экране перапіскі апавяшчэнняў “дадаць” і “заблакаваць”, што сведчыць аб наяўнасці ў мабільных кантактах гэтага чалавека; зрабіць паўзу ў зносінах і абмеркаваць сітуацыю з кімсьці са знаёмых ці блізкіх.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваТРВОД чакае, што на Вадохрышча ў вадаёмы акунецца 300 тыс. чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУраджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца ў гадавым выражэнні восем месяцаў запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства