Мінск 15:55

Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг павялічыўся на 3,2% — Нацбанк

Крыніца: tazabek.kg

12 жніўня, Позірк. Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі за студзень — чэрвень 2024 года склаў 47 млрд 662,3 млн долараў — на 3,2% больш, чым за аналагічны перыяд 2023-га (46,2 млрд), сведчаць папярэднія даныя Нацыянальнага банка.

Экспарт склаў 23 млрд 881,2 млн долараў (23 млрд 30,9 млн; +3,7%), імпарт — 23 млрд 781 млн (23 млрд 169,1 млн; +2,6%). Дадатнае сальда склалася на ўзроўні 100,2 млн долараў (годам раней было -138,2 млн).

Знешнегандлёвы абарот тавараў склаў 40 млрд 390,6 млн долараў (39 млрд 902,9 млн; +3,8%): экспарт — 19 млрд 454,4 млн (18 млрд 725,1 млн; +3,9%); імпарт — 20 млрд 936,2 млн (20 млрд 177,8 млн; +3,8%); адмоўнае сальда — 1 млрд 481,8 млн (-1 млрд 452,7 млн; -2%).

Знешнегандлёвы абарот паслуг склаўся на ўзроўні 7 млрд 271,7 млн долараў (7 млрд 297,1 млн; -0,3%): экспарт — 4 млрд 426,8 млн (4 млрд 305,8 млн; +2,8%); імпарт — 2 млрд 844,8 млн (2 млрд 991,1 млн; -4,9%); станоўчае сальда — 1 млрд 582 млн (1 млрд 314,5 млн; +20,4%).

Паводле найважнейшых прагнозных (дэ-факта планавых) параметраў развіцця краіны на 2024 год, прырост экспарту тавараў і паслуг павінен скласці 7,6%.

Паводле інфармацыі Нацбанка, знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі за 2023 год склаў 95 млрд 259,4 млн долараў — на 6,8% больш, чым за 2022-ы (89 млрд 166,8 млн): экспарт — 47,87 млрд 701,7 млн долараў (+2,1%; 46 млрд 877,6 млн), імпарт — 47 млрд 389,3 млн (+12,1%; 42 млрд 289,2 млн).

Дадатнае сальда склала 480,7 млн долараў — у 9,55 разы менш, чым было па выніках 2022-га (4 млрд 588,4 млн).

Знешнегандлёвы абарот тавараў склаўся на ўзроўні 81 млрд 88,7 млн долараў (+8,3% да 2022-га, калі было 74 млрд 903,1 млн): экспарт — 39 млрд 366,2 млн (+4,6%; 37 млрд 644,1 млн); імпарт — 47 млрд 722,5 млн (+12%; 37,259 млрд); адмоўнае сальда — 2 млрд 356,3 млн (было станоўчым — 385,1 млн).

Знешнегандлёвы абарот паслуг склаў 14 млрд 170,1 млн долараў (-0,7%; 14 млрд 263,7 млн): экспарт — 8 млрд 503,8 млн (-7,9%; 9 млрд 233,5 млн); імпарт — 5 млрд 666,8 млн (+12,7%; 5 млрд 30,2 млн); станоўчае сальда — 2,837 млрд (-32,5%; 4 млрд 203,3 млн).

Адмоўнае гандлёвае сальда не выклікае турботы Галоўчанкі, нягледзячы на прэтэнзіі Лукашэнкі

17 чэрвеня, Позірк. Лічба адмоўнага сальда ў знешнім гандлі "не выклікае нейкай турботы", яна "будзе перакрытая ўжо па выніках трох кварталаў", заявіў дзяржСМІ прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка 17 чэрвеня пасля дакладу Аляксандру Лукашэнку. "Нейкай катастрофы няма. Калі казаць пра прычыны, то …
Падзяліцца: