За сем месяцаў МАЗ амаль удвая паменшыў продажы новых аўтобусаў у Расіі
13 жніўня, Позірк. У ліпені 2024 года на расійскім рынку прададзена 28 новых аўтобусаў Мінскага аўтамабільнага завода — на 36,4% менш, чым у тым жа месяцы 2023-га (44), сведчаць звесткі агенцтва “АСМ-холдынг” (РФ).
За сем месяцаў рэалізавана 320 адзінак гэтай тэхнікі (602). Падзенне продажаў у гадавым вылічэнні склала 46,8%.
Прадукцыя МАЗ у мінулым месяцы заняла 10-е месца ў спісе самых прадаваных брэндаў гэтага сегмента аўтарынка Расіі, канстатавалі эксперты. Доля на рынку склала 1,8%.
Лідарамі продажаў у ліпені сталі расійскія ПАЗ (465; -2,9% у гадавым вымярэнні), ЛіАЗ (331; рост у 9,7 разы) і кітайскі Yutong (249; -3,1%).
За 2023 год беларускім прадпрыемствам рэалізавана 925 адзінак гэтага віду транспарту — на 11,1% менш, чым у 2022-м (1.040). Па выніках 2023-га, як і годам раней, МАЗ заняў 6-е месца ў адпаведным сегменце аўтарынка РФ.
“Усе чулі, у штогадовым пасланні прэзідэнт Расіі анансаваў, што да 2030 года суб’екты федэрацыі павінны атрымаць каля 40 тыс. аўтобусаў, тралейбусаў, трамваяў, электробусаў. Грошы на гэта выдзеленыя. Задача беларускай прамысловасці — падключыцца і забяспечыць не менш за 30% патрэбных аб’ёмаў”, — заявіў Аляксандр Лукашэнка 9 красавіка на нарадзе па развіцці прамысловасці.
Разам з тым ён адзначыў, што “айчынная прадукцыя саступае аналагам як па цане, так і па якасці”.
У сталіцы Татарстана Казані (РФ) 8 ліпеня задыміўся рэйсавы аўтобус Мінскага аўтазавода. Паводле звестак расійскага МНС, інцыдэнт адбыўся на прыпынку грамадскага транспарту “Савінава”, у аўтобуса “перагрэліся тармазныя калодкі”.
Гэта не першы выпадак задымлення або загарання аўтобусаў МАЗ у Расіі.
У Санкт-Пецярбургу 3 студзеня загарэўся аўтобус, выраблены на беларускім прадпрыемстве. Паводле інфармацыі медыя “Фонтанка”, ён належаў кампаніі “Домтрансаўта”.
Паводле звестак расійскіх СМІ, у гэтым горадзе летась загарэлася не менш за 9 аўтобусаў МАЗ. Годам раней зафіксавана 8 падобных выпадкаў.
“У сувязі з наяўнасцю заўваг, якія патэнцыйна могуць прывесці да ўзгарання аўтобусаў, прынятае рашэнне аб прыпыненні эксплуатацыі на гарадской маршрутнай сетцы 137 аўтобусаў Мінскага аўтамабільнага завода (МАЗ 203047). Яны паступілі ў Пецярбург па кантрактах 2022 года”, — паведаміла 2 жніўня 2023 года прэс-служба дзяржпрадпрыемства “Пасажыраўтатранс”.
У адказ на запыт віцэ-губернатара Санкт-Пецярбурга Кірыла Палякова ў чэрвені 2022 МАЗ паведаміў, што прычынай узгаранняў можа быць “трапленне алею з сістэмы гідрапрывада вентылятара на гарачыя часткі рухавіка”.
“Ва ўмовах санкцыйнага ціску і парушэння лагістычных ланцужкоў пры пастаўках камплектаў гідрапрывада магла адбыцца замена правераных фланцаў на іншыя, аналагічныя па тэхнічных характарыстыках, але не маючыя правераных рэферэнцый”, — растлумачыў чыноўнік.
Выпадкі з загараннем аўтобусаў МАЗ фіксаваліся і ў іншых гарадах Расіі, а таксама ў Беларусі.
Наяўнасць праблемы з беларускімі аўтобусамі ўскосна прызнаў Лукашэнка, які заявіў 19 верасня 2023 года на сустрэчы з губернатарам Краснадарскага краю Веніямінам Кандрацьевым, што прычына ўзгаранняў пасажырскага транспарту ў Пецярбургу крыецца ў адсутнасці “якаснага і своечасовага абслугоўвання”. Ён прапанаваў наладзіць тэхабслугоўванне на месцы сіламі беларускіх рамонтнікаў.
- ГрамадстваТРВОД чакае, што на Вадохрышча ў вадаёмы акунецца 300 тыс. чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУраджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца ў гадавым выражэнні восем месяцаў запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка