Рыбакоў у ААН заявіў аб пагрозе “радыкальнай эскалацыі сітуацыі” з-за ўкраінскіх БПЛА

14 жніўня, Позірк. “Надзвычай сур’ёзным інцыдэнтам, які можа прывесці да радыкальнай эскалацыі сітуацыі” і “вельмі небяспечнай спробай пашырыць зону канфлікту” назваў прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў гісторыю з “украінскімі БЛПА” на мерапрыемстве ў Савеце Бяспекі Арганізацыі.
Відэазапіс ягонага выступу апублікаваў тэлеграм-канал “Глас МИДа”.
“Пры гэтым уключыць у канфлікт спрабуюць Беларусь, якая нязменна выступае за ўрэгуляванне крызісу і спыненне кровапраліцця ў рэгіёне”, — адзначыў ён.
Рыбакоў згадаў брыфінг кіраўніка Мінабароны Віктара Хрэніна, які адбыўся 10 жніўня, заявіў, што ў той жа дзень Аляксандрам Лукашэнкам аддадзены загад на ўзмацненне групоўкі войскаў “на адпаведных тактычных кірунках”.
Прадстаўнік Мінска нагадаў аб выкліку ў МЗС Беларусі дыпламатаў Украіны і ЕС.
Пры гэтым Рыбакоў паўтарыў агучаныя раней ведамствам тэзісы: пра тое, што эскалацыя канфлікту “небяспечная яго сур’ёзным пашырэннем, у т.л. на краіны ЕС” і аб тым, што “Беларусь будзе ў поўнай меры выкарыстаць сваё права на самаабарону” і адказваць “на любыя правакацыі” — “з выкарыстаннем усіх наяўных сіл, сродкаў і магчымасцей”.
10 жніўня Лукашэнка абвінаваціў Украіну ў парушэнні беларускай паветранай прасторы беспілотнымі лятальнымі апаратамі і загадаў вярнуць да паўднёвай мяжы адведзеныя ў ліпені войскі. Гэта адбылося на фоне наступальнай аперацыі ўкраінскіх войскаў у Курскай вобласці РФ.
11 жніўня спікер Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка ў эфіры ўкраінскіх тэлеканалаў паведаміў, што ведамства не бачыць зменаў на мяжы з Беларуссю.
13 жніўня прэс-сакратар МЗС Украіны Георгій Ціхі паведаміў, што Кіеў не бачыць “асаблівай мэтазгоднасці” рэагаваць на выказванні Лукашэнкі аб парушэнні паветранай прасторы, бо “беларускі бок вядомы шматлікімі заявамі, на якія не варта рэагаваць”.
У той жа дзень Мінск паскардзіўся на Украіну ў Савет бяспекі ААН.
- ПалітыкаКсёндз Барок: Сучасная Беларусь перажывае тое, што можна назваць двума страшнымі словамі — чалавекамор і беларусаморМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЯловыя лясы ў Беларусі ўсыхаюць з-за змены клімату, яны замяшчаюцца цвёрдалісцевымі пародамі — прадстаўнік МінлясгасаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаАмбасадар Чарнагор: Беларусь для РФ — ваенны рэсурс, а для Еўропы — патэнцыйная крыніца пагрозы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ жніўні Літва надала статус уцекача пяці грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗ пачатку 2026 года вецер цалкам знішчыў больш за 6 тыс. га лесу, плошча лясных пажараў перавысіла 540 га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве працягвае змяншацца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка

