У ліпені продажы “БелДжы” на рынку РФ выраслі на 15%
14 жніўня, Позірк. Беларуска-кітайскі брэнд “БелДжы” (BelGee) у ліпені 2024 года прадаў на расійскім рынку 3.742 новыя легкавыя аўтамабілі, што на 15,1% больш, чым у чэрвені (3.250), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных кансалтынгавай кампаніі “АСМ-холдынг” (РФ).
У студзені было прададзена 527 аўтамабіляў, у лютым — 1.065, сакавіку — 2.752, красавіку — 3.020, траўні — 3.601, чэрвені — 3.250.
У ліпені “БелДжы” заняў 9-е месца сярод усіх прадстаўленых у РФ марак, доля рынку склала 2,8%.
Агулам за сем месяцаў 2024 года на рынку РФ рэалізавана 17.957 аўтамабіляў гэтага вытворцы (9-е месца; доля рынку 2,1%).
Цяпер у Расіі прадаецца толькі адна мадэль “БелДжы” — кросовер X50, створаны на аснове Geely Coolray.
Беларуская аўтамабільная асацыяцыя прызнала гэты аўтамабіль найлепшым у 2023 годзе ў катэгорыі SUV (ад англ. sport utility vehicle — “спартыўна-утылітарны аўтамабіль”).
На расійскім рынку таксама прадстаўленая кітайская марка Geely (зборка ажыццяўляецца ў тым ліку на заводзе “БелДжы”). У ліпені было прададзена 13.198 аўтамабіляў, што забяспечыла ёй 4-е месца ў рэйтынгу продажаў (9,8%), за сем месяцаў — 83.015 (9, 8%).
Завод “БелДжы” быў адкрыты 17 лістапада 2017 года ў Барысаўскім раёне (Мінская вобласць). Цяпер яго акцыянерамі з’яўляюцца Рэспубліка Беларусь і кітайскія кампаніі Zhejiang Jirun Automobile, CITICC International Investment Limited, Shenzhen Shentou Investment.
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская выступіць у Валенсіі на пленуме найбуйнейшай партыі Еўрапарламента (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗ пачатку красавіка долар на біржы патаннеў на 2,6%, еўра — падаражэў на 3,7% на фоне стабільнасці курсу расейскага рубляМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года краіны ЕС спынілі больш за 8 тыс. спробаў мігрантаў нелегальна трапіць з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулай ноччу ў Беларусі перакрытыя рэкорды холаду 1893 і 1902 гадоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 28 красавіка — 27 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым чвэрць арганізацый Беларусі была стратнай, у Мінску — амаль траціна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+