У Брэсцкім раёне спыненая нелегальная вытворчасць беспілотнікаў — ДПК

22 жніўня, Позірк. У населеным пункце Брэсцкага раёна 21 жніўня памежнікамі выяўлена і канфіскавана сем беспілотных лятальных апаратаў (БПЛА) самалётнага тыпу, антэны, акумулятары, пульты кіравання, цеплавізар і іншыя камплектуючыя, паведамляе прэс-служба Дзяржпамежкамітэта (ДПК).
Адзначаецца, што БПЛА выяўленыя ў нежылых памяшканнях, дзе была наладжаная іх нелегальная вытворчасць.
Паводле звестак ведамства, названыя прадметы належаць тром грамадзянам Беларусі, у дачыненні да якіх пачаты адміністрацыйны працэс.
Праводзяцца “далейшыя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы для ўстанаўлення ўсіх фактаў супрацьпраўнай дзейнасці зламыснікаў”.
Гэта пяты падобны выпадак з пачатку жніўня.
19 жніўня ДПК паведаміў аб чацвёртым за жнівень затрыманні. Двое мужчын затрыманыя 17 жніўня за парушэнне памежнага рэжыму каля вёскі Сабаляны Гродзенскага раёна. Яны “планавалі ажыццявіць супрацьпраўную дзейнасць на беларуска-літоўскай мяжы”.
Лідскія памежнікі 15 жніўня ў раёне аграгарадка азёры Гродзенскай вобласці затрымалі жыхара абласнога цэнтра “з БПЛА саматужнай вытворчасці з пультам дыстанцыйнага кіравання”.
Падобныя выпадкі зафіксаваныя 2 і 13 жніўня.
1 красавіка ўступіў у сілу ўказ ад 25 верасня 2023 года № 297 “Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў”, якім забараняецца ўвоз, захоўванне, абарот, эксплуатацыя і выраб беспілотнікаў і выкарыстанне паветранай прасторы без належнага дазволу.
Акрамя таго, незаконнае ўтрыманне і выкарыстанне беспілотнікаў у памежнай зоне альбо памежнай паласе з’яўляюцца парушэннем памежнага рэжыму і цягнуць адміністрацыйную адказнасць.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка13 сакавіка Польшча зафіксавала 13 спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваМінулым днём тэмпературныя рэкорды зафіксаваныя ў Мінску і чатырох абласных цэнтрах (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЗа два месяцы 2026 года найбольш падаражэлі кветкі, цыгарэты і камп'ютарныя курсы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства


