Мінск і Пекін маюць намер умацоўваць супрацоўніцтва ў сферы транзіту кітайскіх тавараў у ЕС — сумесная заява
23 жніўня, Позірк. Пекін і Мінск будуць “паглыбляць будаўніцтва транспартнай інфраструктуры” і супрацоўніцтва ў сферы аўтамабільных перавозак паміж Кітаем і Еўропай, а таксама “сумесна падтрымліваць бяспеку і бесперабойнасць міжнароднага лагістычнага ланцужка паставак”, гаворыцца ў сумеснай заяве ўрадаў дзвюх дзяржаў, апублікаванай МЗС КНР па выніках візіту ў Беларусь прэм’ера Дзяржсавета Лі Цяна.
Бакі, як паведамляецца, дамовіліся ўмацоўваць супрацоўніцтва ў галіне грузавых чыгуначных перавозак “па кірунку Кітай — Еўропа”, “стварыць механізм супрацоўніцтва ў гэтай сферы паміж урадамі дзвюх краін, садзейнічаць развіццю інфраструктурных сувязяў, сумесна забяспечваць бяспеку транспартных калідораў”.
Сцвярджаецца, што Беларусь і КНР “гатовыя ўмацоўваць супрацоўніцтва ў прамысловых ланцужках і ланцужках паставак” і “садзейнічаць узаемнаму прызнанню стандартаў і ацэнцы адпаведнасці знешнегандлёвай прадукцыі, аптымізаваць працэдуры ацэнкі адпаведнасці працэсаў імпарту і экспарту”.
У заяве таксама гаворыцца аб прыхільнасці дзяржаў “паглыбленню ўсебаковага супрацоўніцтва ў рамках ініцыятывы “Пояс і шлях” (раней “Адзін пояс — адзін шлях”).
Кітай і Беларусь будуць “пашыраць міжбанкаўскае крэдытна-фінансавае супрацоўніцтва і каналы двухбаковага фінансавага супрацоўніцтва” і “спадзяюцца павялічыць долю мясцовых валют, якія выкарыстоўваюцца ў двухбаковых гандлёвых, інвестыцыйных, крэдытных і іншых эканамічных здзелках”.
Акрамя гэтага, у планах “выкарыстоўваць велізарны патэнцыял сельскагаспадарчага супрацоўніцтва і ўмацоўваць інвестыцыйнае супрацоўніцтва ў аграрнай сферы”, урады “гатовыя пашыраць магчымасці выхаду сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання на кітайскі рынак, а таксама актыўна спрыяць рэгістрацыі беларускай сельскагаспадарчай прадукцыі і харчовых кампаній у Кітаі”.
Бакі падтрымалі ідэю стварэння сумеснай вытворчасці “новай фармацэўтычнай і медыцынскай прадукцыі і абсталявання ў Беларусі, адкрыцця прадстаўніцтваў кітайскага медыцынскага абсталявання і фармацэўтычных вытворцаў, правядзення сумесных даследаванняў у галіне біятэхналогій”.
Дасягнутая дамоўленасць аб паглыбленні двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне традыцыйнай кітайскай медыцыны і паступовага ўмацавання супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, абмене экспертамі ў галіне СМІ.
22 чэрвеня міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што “ў сувязі з дзеяннямі Беларусі” на мяжы Варшава разглядае магчымасць закрыцця пунктаў пропуску паміж дзвюма краінамі. 3 ліпеня ў эфіры ён даў зразумець, што пытанне закрыцця пасажырскага руху не абмяркоўваецца.
26 чэрвеня прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда па выніках праведзенай у Пекіне сустрэчы са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, адзначыў, што “гібрыдная атака” на беларуска-польскай мяжы стала перашкодай для рэалізацыі кітайскай ініцыятывы “Адзін пояс — адзін шлях”. Днём раней МЗС Кітая заявіў, што разлічвае на паважлівыя ўзаемаадносіны Польшчы і Беларусі і вырашэнне праблемы на мяжы “шляхам кансультацый”.
Міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў у эфіры тэлеканала АНТ 18 ліпеня, каментуючы магчымае закрыццё Варшавай транзіту тавараў праз беларуска-польскую мяжу, заявіў, што “шантаж з нагоды транзіту кітайскіх тавараў” праз мяжу ў Варшавы “не атрымаўся ад слова зусім, як бы яны там ні харахорыліся”.
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца ў Эстоніі з кіраўнікамі МЗС, МУС, парламентаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першую дэкаду лістапада краіны ЕС спынілі на чвэрць менш спроб нелегальнага пранікнення з Беларусі, чым за першыя 10 дзён кастрычнікаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка