Расія вярнула ў Беларусь 150 кг натуральнага мёду

Ілюстрацыйнае фота: Benyamin Bohlouli / unsplash.com
3 верасня, Позірк. Пра спыненне “незаконнага перамяшчэння 150 кг мёду, транспартаванне якога ажыццяўлялася з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь”, паведаміла 3 верасня Паўночна-Заходняе ўпраўленне Федэральнай службы РФ па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд).
Прычынай стала адсутнасць ветэрынарных суправаджальных дакументаў на натуральную прадукцыю, якія пацвярджаюць яе бяспеку і паходжанне, а таксама маркіроўкі, якая дазваляе ідэнтыфікаваць найменне тавару, вытворцу, тэрмін рэалізацыі, дату вытворчасці і краіну паходжання.
“Перамяшчэнне 150 кг мёду па мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза забаронена, аформлены акт на вяртанне грузу. Тавар вернуты на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь”, — гаворыцца ў паведамленні.
Стужка навін
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ першы дзень восені суседнія краіны ЕС зафіксавалі 54 спробы парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка



