Ціханоўская заклікала міжнародную супольнасць асудзіць расійскі ракетны ўдар па Палтаве

3 верасня, Позірк. Ракетны ўдар Расіі па навучальнай установе і бальніцы ў Палтаве (Украіна) з’яўляецца “яркім напамінам аб тых жахах, з якімі штодня сутыкаецца ўкраінскі народ”, напісала на сваёй старонцы ў Х 3 верасня беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
“Мы не павінны дазволіць сабе стаць нячулымі да гэтых зверстваў”, — адзначыла яна.
Паводле палітыка, яна “ў жаху ад разбуральных навін” аб удары, “які забраў жыцці сама меней 41 нявіннага чалавека і пакінуў больш за 180 параненых”.
Дэмлідар заклікала міжнародную супольнасць “аднадушна асудзіць гэтыя акты агрэсіі і аказаць Украіне ўсю неабходную падтрымку для абароны яе свабоды” і адзначыла, што яе сэрца “застаецца з ахвярамі і іх сем’ям у гэты няўяўны час”.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў відэазвароце 3 верасня адзначыў, што ў выніку траплення двух запушчаных Расіяй балістычных ракет часткова разбураны адзін з будынкаў інстытута сувязі ў Палтаве, з прычыны чаго людзі аказаліся пад заваламі. Выратавальныя работы працягваюцца.
Паводле інфармацыі Deutsche Welle, мяркуючы па кадрах з месца падзей, навучальная ўстанова, аб якім паведаміў Зяленскі, — гэта Ваенны інстытут тэлекамунікацый і інфарматызацыі (былое Палтаўскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча сувязі).
У памяць аб ахвярах трагедыі гарадскія ўлады аб’явілі трохдзённую жалобу пачынаючы з 4 верасня.
- АнонсыАнонсы падзей на 14 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 30-ы раз з пачатку года зафіксавала за суткі больш за 100 спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа шэсць дзён колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася амаль на 5% і перавысіла 15 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа Вентотэнскай канферэнцыі Ціханоўская заклікала падтрымліваць барацьбу за дэмакратыю ў Беларусі дзеля міру ў ЕўропеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка


