Мінабароны акрэдытавала вайсковага аташэ Саудаўскай Аравіі, абмеркаваная супраца

6 верасня, Позірк. Палкоўнік авіяцыі Алі Тамер Альхарці 6 верасня акрэдытаваны ў якасці вайсковага аташэ пры амбасадзе Саудаўскай Аравіі ў Расіі і Беларусі (па сумяшчальніцтве), паведаміла прэс-служба Мінабароны.
Адзначаецца, што на сустрэчы ў дэпартаменце міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва (МВС) беларускага міністэрства “бакі абмяняліся думкамі па пытаннях міжнароднага парадку дня, абмеркавалі цяперашні стан вайсковай супрацы паміж абароннымі ведамствамі дзвюх краін, а таксама прадметна абмеркавалі бліжэйшыя планы і магчымасці па іх рэалізацыі”.
21 траўня начальнік згаданага дэпартамента і профільны памочнік міністра абароны Валерый Равенка паведаміў, што Мінабароны ўсталявала “першыя кантакты” і заключыла “папярэднія дамоўленасці” аб развіцці стасункаў з вайсковымі аташэ шасці арабскіх дзяржаў: Алжыра, Егіпта, Емена, Ірака, Саудаўскай Аравіі і Сірыі.
Равенка ўдакладніў, што вайсковыя аташэ гэтых дзяржаў акрэдытаваныя пры Мінабароны РФ, тады яны наведвалі Беларусь “у рамках пашырэння міжнародных кантактаў”. Вайсковыя дыпламаты ўзялі ўдзел у брыфінгу беларускага ваеннага ведамства па пытаннях палітыкі і напрамкаў МВС.
Прадстаўнік Мінабароны паведаміў пра планы аташэ арабскіх дзяржаў азнаёміцца ў Беларусі “з вайсковымі навучальнымі ўстановамі, прадпрыемствамі прамысловасці” і “беларускай гісторыяй”.
29 жніўня начальнік Аб’яднанага штаба Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) Андрэй Сердзюкоў заявіў, што прадстаўнікі Саудаўскай Аравіі запрошаныя назіраць за вучэннямі АДКБ, якія пачнуцца ў Кыргызстане 7 верасня.
На пачатку ліпеня 2023 года Сяргей Алейнік, які ў той час займаў пасаду міністра замежных спраў, абмеркаваў з намеснікам кіраўніка МЗС Саудаўскай Аравіі Валідам аль Херыжы пытанні “актывізацыі турызму і аблягчэння візавага рэжыму” паміж краінамі.
Тады Мінск выказаў намер адкрыць амбасаду ў гэтай краіне. Цяпер за прадстаўленне беларускіх інтарэсаў у Саудаўскай Аравіі адказвае дыпламатычная місія ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах.
Дыпламатычныя стасункі паміж Беларуссю і Саудаўскай Аравіяй усталяваныя 6 чэрвеня 1997 года.
Паводле інфармацыі знешнепалітычнага ведамства, узаемны тавараабарот у 2021 годзе склаў 42,3 млн долараў (-26,4% да 2020 года), з якога на беларускі экспарт прыпала 6,1 млн. Актуальныя даныя ў адкрытым доступе адсутнічаюць.
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаЕЭК: У Беларусі, Казахстане і Расіі ў траўні вырасла афіцыйнае беспрацоўеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь у траўні была на другім месцы ў ЕАЭС паводле падаражэння прампрадукцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка