Мінск зноў абвінаваціў Польшчу ў парушэнні паветранай мяжы (дапоўнена)

3 лістапада, Позірк. Часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі Марцін Вайцяхоўскі выкліканы ў МЗС, дзе яму заяўлены “рашучы пратэст” у сувязі з “чарговым фактам” парушэння дзяржаўнай мяжы, паведамляе прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Сцвярджаецца, што інцыдэнт з удзелам польскага “паветранага судна” адбыўся 2 лістапада.
“Запатрабавалі правядзення ўважлівага расследавання гэтага інцыдэнту і прыняцця дзейсных мер па выключэнні падобных выпадкаў у будучыні. Рашуча паказалі на прынцыповую недапушчальнасць нядбалага стаўлення да выканання палётаў у памежнай зоне”, — гаворыцца ў заяве МЗС.
Гэта не першае абвінавачванне Мінска на адрас польскага боку ў сувязі з парушэннем паветранай прасторы.
1 верасня Дзяржаўны памежны камітэт заявіў аб парушэнні паветранай прасторы польскім вайсковым верталётам Мі-24 у Бераставіцкім раёне (Гродзенская вобласць). Сцвярджалася, што баявая машына перасекла мяжу на гранічна малой вышыні, заляцела ўглыб Беларусі на адлегласць да 1,2 км, а затым вярнулася назад.
28 верасня Мінабароны заявіла аб парушэнні мяжы польскім верталётам. “Сродкамі радыёлакацыйнага выяўлення ВПС і войскаў СПА” ў 15.02 па мясцовым часе было “зафіксавана набліжэнне паветранага судна Польшчы” да беларускай мяжы, у 15.20 яно парушыла паветраную мяжу, заявілі ў Міністэрстве абароны.
У сваю чаргу 1 жніўня Польшча заявіла аб парушэнні паветранай прасторы краіны двума беларускімі вайсковымі верталётамі. Міністр абароны Марыюш Блашчак у сувязі з гэтым даручыў павялічыць колькасць вайскоўцаў на мяжы з Беларуссю і вылучыць дадатковыя сілы і сродкі, у тым ліку баявыя верталёты.
Дапаўненне.
Як паведаміў у “Твітары” начальнік дэпартамента міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва — памочнік міністра абароны Валерый Равенка, паветраную прастору Беларусі парушыў польскі лёгкаматорны самалёт “у працэсе патрулявання”.
Прадстаўнік Мінабароны сцвярджае, што самалёт “неаднаразова перасёк мяжу на глыбіню да 200 метраў”.
“З пачатку верасня Польшча здзейсніла пяць падобных інцыдэнтаў, якія можна ахарактарызаваць як “на мяжы”, — заявіў Равенка.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія чатыры месяцы штодня фіксуе спробы мігрантаў пранікнуць з Беларусі на яе тэрыторыю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства


