Ціханоўская прапанавала краінам ЕС зрабіць бясплатнымі візы для беларускай моладзі

24 верасня, Позірк. Прапанова краінам Еўрасаюза зрабіць бясплатнымі візы для беларусаў ва ўзросце да 25 гадоў прагучала на сустрэчы дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай і вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэпа Барэля 23 чэрвеня ў Нью-Ёрку, паведамляе тэлеграм-канал беларускага палітыка.
Бакі абмеркавалі сітуацыю з беларускімі палітвязнямі, праблему рэжыму інкамунікада, у якім іх утрымліваюць, дзейныя абмежаванні на ўезд у краіны ЕС аўтамабіляў з беларускімі нумарамі, падрыхтоўку да сустрэчы кансультатыўнай групы “ЕС — Беларусь”, правядзенне беларускіх дзён у Бруселі сёлета ў снежні.
Асобна Ціханоўская ўзняла пытанне павелічэння падтрымкі беларускіх незалежных СМІ і грамадзянскай супольнасці.
Консульскі збор за разгляд візавага хадайніцтва для беларускіх грамадзян краінамі — членамі Шэнгенскага пагаднення складае 35 еўра. Разам з тым візы ў краіны ЕС (не ўсе ўваходзяць у Шэнгенскую зону) у Беларусі атрымаць вельмі складана. Тое ж тычыцца беларусаў-палітэмігрантаў, якія жывуць у краінах, што не ўваходзяць у Шэнгенскую зону. Беларусы маюць складанасці з запісам на падачу, консульствы не могуць працаваць аператыўна праз скарочаны штат супрацоўнікаў. Грамадзяне Беларусі часта выкарыстоўваюць паслугі пасрэднікаў або купляюць туры ў любую еўрапейскую краіну, каб атрымаць шэнгенскую візу і мець магчымасць выязджаць з краіны.
ЕС працягне падтрымліваць народ Беларусі, запэўнівае Барэль, што пакідае пасаду кіраўніка еўрапейскай дыпламатыі
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаФраза "абы не была вайны" з'яўляецца нацыянальным кодам беларусаў — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, ПалітыкаАдкрыццё новага фронту для Украіны з боку Беларусі не з'яўляецца непазбежным — КабанчукМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаУкраіна больш не можа "не завастраць пытанне Беларусі" — амбасадар ЧарнагорМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка



