Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ сем чалавек

27 верасня, Позірк. Яшчэ сем чалавек прызнана палітвязнямі беларускімі праваабарончымі арганізацыямі, вынікае з сумеснай заявы, апублікаванай 27 верасня на сайце цэнтра “Вясна”.
Пяць з іх па выніках закрытых судовых пасяджэнняў прыгавораныя да пазбаўлення волі. Гэта Сяргей Ботвіч (арт. 3581 КК — “агентурная дзейнасць”; тэрмін невядомы), Дзмітрый Шлетгаўэр (арт. 358 — “шпіянаж” і 3614 — “садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”; тэрмін невядомы), Сяргей Бойка (арт. 3581), а таксама Аксана і Дзмітрый Малочка (арт. 356 — “здрада дзяржаве”; 8 і 12 гадоў зняволення адпаведна).
Яшчэ двое — Аляксей Клюшнічэнка і Сяргей Белы — знаходзяцца пад вартай у чаканні суда.
Клюшнічэнка абвінавачваецца паводле арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы), 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцыям), іншым дзеянням, скіраваным на прычыненне шкоды нацбяспецы Беларусі), 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта) і 368 (абраза прэзідэнта).
Беламу ставіцца ў віну здзяйсненне злачынстваў, прадугледжаных арт. 130, 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім), 368 і 369 (абраза прадстаўніка ўлады).
Праваабаронцы патрабуюць перагледзець вынесеныя ў дачыненні да гэтых грамадзян прыгаворы або меру стрымання, вызваліць іх; неадкладна вызваліць усіх палітвязняў, перагледзець палітычна матываваныя выракі і спыніць рэпрэсіі.
Апрача “Вясны” заяву падпісалі “Прававая ініцыятыва”, Беларускі ПЭН, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.
На 27 верасня ў Беларусі 1.329 чалавек, якіх праваабарончая супольнасць прызнае палітвязнямі. Рэальная колькасць людзей, якія зазналі рэпрэсіі ў той ці іншай форме, значна большая.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка


