За апошнія гады фігурантамі “палітычных” крымінальных спраў у Беларусі стала сама меней 59 замежнікаў — “Вясна”

30 верасня, Позірк. Фігурантамі палітычна матываваных крымінальных спраў у Беларусі за апошнія гады стала сама меней 59 замежных грамадзян, 30 з іх зараз знаходзяцца ў няволі і прызнаныя палітвязнямі, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Адзначаецца, што пад крымінальны пераслед палітычнага характару траплялі грамадзяне Германіі, Казахстана, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Узбекістана, Украіны, Швейцарыі і Швецыі.
У 2022–2023 гадах контрвыведка Камітэта дзяржбяспекі затрымала 16 замежнікаў, заявіў старшыня КДБ Іван Церцель 20 лютага на пашыранай нарадзе Аляксандра Лукашэнкі з кіруючым складам сілавых органаў.
24 чэрвеня Мінскі абласны суд (суддзя Алег Лапека) вынес смяротны прыгавор грамадзяніну Германіі Рыка Крыгеру. Немец быў прызнаны вінаватым паводле ч. 4 арт. 295 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў), ч. 4 арт. 309 (наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін), ч. 3 арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім), ч. 3 арт. 289 (акт тэрарызму), арт. 3581(агентурная дзейнасць) і арт. 133 (найміцтва) Крымінальнага кодэкса.
Пазней быў памілаваны Лукашэнкам і перададзены нямецкаму боку ў рамках абмену зняволенымі паміж РФ і Захадам.
У справаздачы “Вясны” 1 ліпеня паведамлялася, што ў зняволенні на падставе палітычна матываваных выракаў знаходзяцца грамадзяне Казахстана, Латвіі, Польшчы, Расіі, Узбекістана і Украіны — агулам 25 чалавек, але ў рэчаіснасці іх можа быць значна больш.
У ліпені ў Беларусі быў затрыманы 50-гадовы грамадзянін Японіі Масатосі Наканісі (пра гэта стала вядома 4 верасня). Факт пацвердзілі японская амбасада ў Мінску і галоўны сакратар кабінета міністраў Японіі Хаясі Ёсімаса.
Увечары 5 верасня на тэлеканале “Беларусь 1” выйшаў рэпартаж “Правал “самурая” з Токіо”, у якім начальнік следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак паведаміў аб выстаўленым Наканісі абвінавачанні паводле арт. 3581 КК. Паводле сцвярджэння прадстаўніка ведамства, у Беларусі Наканісі збіраў і перадаваў японскай спецслужбе “выведвальную інфармацыі вайсковага характару, у прыватнасці, пра беларускую вайсковую інфраструктуру, пра перамяшчэнне войскаў і вайсковай тэхнікі, пра цяперашнюю сітуацыю на паўднёвым кірунку”.
Японія і Беларусь заявілі адна адной пратэст: Токіа — з нагоды выхаду рэпартажу, Мінск — у сувязі са “шпіёнскай дзейнасцю” японскага грамадзяніна.
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаУлады ігнаруюць прапановы аб стварэнні роўных умоў рэалізацыі айчынных і імпартных тавараў — прадстаўнік бізнес-супольнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаНапрыканцы ліпеня на аб'ектах АПК адбылося восем пажараў — знішчаны аўтамабіль, сена ў рулонах, рапс у сушылцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 ліпеня — 1 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы Беларусі зацікаўленыя больш узаемадзейнічаць з ПА АБСЕ — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала са спікерам фінскага парламента важнасць падтрымкі праеўрапейскіх настрояў сярод беларусаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+