КДБ прызнаў “экстрэмісцкім фарміраваннем” ініцыятыву “Актыўным быць файна” (дапоўнена)

дапоўнены абзац 5, дададзеныя абзацы 8–10
11 кастрычніка, Позірк. Камітэт дзяржаўнай бяспекі 8 кастрычніка прызнаў “экстрэмісцкім фарміраваннем” ініцыятыву “Актыўным быць файна”, вынікае з абноўленага адпаведнага пераліку на сайце Міністэрства ўнутраных спраў.
Цяпер у пераліку 267 пазіцый.
Да “фарміравання” прылічаная “група грамадзян з ліку ініцыятывы “Актыўным быць файна” з галаўным офісам у Літве і прадстаўніцтвамі ў Польшчы, Украіне, Грузіі і Швецыі”.
Датычнай да праекта названая палітычная і грамадзянская актывістка, феміністка Юлія Міцкевіч.
У спісе МУС пералічваецца шэраг старонак у сацсетках і сайт ініцыятывы, якія ў большасці сваёй не функцыянуюць. У тэлеграм-канале ініцыятывы 785 падпісчыкаў, на старонцы ў “Фэйсбуку” — 3.100.
Інтэрнэт-рэсурсы “Актыўным быць файна” таксама ўнесеныя ў спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў” на сайце Міністэрства інфармацыі.
Ініцыятыва “Актыўным быць файна” створана ў 2015 годзе як “беларуска-шведскі праект па папулярызацыі методыкі шведскіх (вучэбных) гурткоў”.
У каментарыі “Позірку” Міцкевіч адзначыла, што ў дзейнасці арганізацыі кардынальна нічога не зменіцца, бо ініцыятыва практычна не працуе ў Беларусі пасля юрыдычнай ліквідацыі ўладамі ў 2021 годзе. Часова непрацуючы сайт abfby.org неўзабаве пачне функцыянаваць.
“Мы кіруемся распрацаванымі ў нашай арганізацыі пратаколамі бяспекі. Мы спрабуем іх выконваць і максімальна забяспечваць нашу падтрымку і салідарнасць усім, хто можа апынуцца ва ўразлівым становішчы праз сітуацыю, якая адбылася”, — сказала суразмоўніца.
Міцкевіч папрасіла ўсіх, хто застаецца ў Беларусі ці ездзіць туды, захоўваць лічбавую бяспеку.

- Грамадства, ПалітыкаІдэолагі Лукашэнкі, які мае пазашлюбнага сына, назвалі "разлажэннем маральных асноў" грамадзянскія і гасцявыя шлюбыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках верасня прамвытворчасць скарацілася на 0,8% — год таму быў рост на 6,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаШосты месяц запар у Беларусі фіксуецца запаволенне росту рознічнага тавараабароту (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа дзевяць месяцаў 2025 года грузаперавозкі знізіліся амаль на 3,4%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства