У Беларусі маюцца выпадкі заражэння варыянтам каранавіруса ХЕС
12 кастрычніка, Позірк. COVID-19, “на жаль, нікуды не знік”, ён “па-ранейшаму цыркулюе”, заявіў намеснік галоўнага ўрача Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Рыгор Гяцюк 11 кастрычніка ў эфіры “Радыё-Мінск”, каментуючы сітуацыю з захваральнасцю на кавід у сталіцы.
Не прыводзячы канкрэтных даных, ён паведаміў, што ў параўнанні з мінулым годам колькасць выпадкаў захворвання ў 2024-м знізілася.
“Калі параўноўваць [сёлетнія] верасень і кастрычнік, то мы адзначаем, што ў верасні адзначаўся некаторы рост захваральнасці на COVID-інфекцыю, але вось у кастрычніку — на 17% ніжэй (без пазначэння абсалютнага ліку. — “Позірк“.). Таму мы спадзяемся, што сітуацыя не будзе далей выходзіць з-пад кантролю”, — сказаў Гяцюк.
Урач паведаміў, што цяпер, прынамсі, у Мінску цыркулюе штам амікрон і яго новыя падвіды — FLiRT і XEC.
“Мы пакуль не схільныя прадбачыць нейкую экстраную сітуацыю, — заявіў ён. — Я не думаю, што яны будуць значна ўплываць на эпідэміялагічнае становішча. Нашыя ўстановы гатовыя — гатовыя для дыягностыкі, гатовыя для аказання медыцынскай дапамогі, таму, я думаю, сітуацыя будзе кантраляванай”.
Паводле слоў Гецюка, у Беларусі кавід ужо аднесены да сезоннага захворвання, з’яўленне новых выпадкаў, “як правіла, супадае з перыядам уздыму вострых рэспіраторных інфекцый”.
Прадстаўнік сталічнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі рэкамендаваў грамадзянам зрабіць прышчэпку ад кавіда. “Цяпер мы чакаем пастаўку вакцыны “Спутнік Лайт”, якая ўжо будзе з актуальнымі штамамі COVID-інфекцыі, што цыркулюе зараз. Таму лепш, вядома, зрабіць прышчэпку, каб засцерагчы сябе ад захворвання і ад цяжкіх нейкіх ускладненняў”, — сказаў урач.
29 верасня Міністэрства аховы здароўя заявіла, што ў краіне не выяўлены варыянт каранавіруса ХЕС.
Пра сітуацыю з захваральнасцю і смяротнасцю ад COVID-19 Мінздароўя не інфармуе насельніцтва з пачатку ліпеня 2022 года.
На той момант афіцыйна паведамлялася, што пандэмія забрала жыццё 7.118 беларусаў. У той жа час ініцыятыва беларускіх медыкаў “Белыя халаты” ў сваім даследаванні, спасылаючыся на артыкул у адным з самых аўтарытэтных медыцынскіх часопісаў The Lancet, заявіла пра смяротнасць на ўзроўні 81,6–93,4 тыс. чалавек.
У тым жа даследаванні гаварылася пра “блытаніну” ў рэалізацыі праекта вытворчасці айчыннай вакцыны супраць COVID-19.
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка