Ціханоўская: Спадзяюся, усе сем’і, разбітыя жорсткасцю рэжыму, хутка ўз’яднаюцца

14 кастрычніка, Позірк. З надзеяй на тое, што “ўсе сем’і, разбітыя жорсткасцю рэжыму, хутка ўз’яднаюцца”, беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 14 кастрычніка павіншавала ўсіх матуль з Днём маці.
“Многія мужныя маці, такія як Паліна Шарэнда-Панасюк, дагэтуль знаходзяцца ў няволі як палітычныя вязні. Давайце не будзем забывацца на іх”, — заклікала палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
У судзе Рэчыцкага раёна (Гомельская вобласць) 14 кастрычніка пачаўся працэс па справе згаданай Шарэнда-Панасюк, якую ў чарговы раз абвінавачваюць паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі).
Грамадская актывістка, маці дваіх дзяцей Шарэнда-Панасюк знаходзіцца ў няволі з 3 студзеня 2021 года. У чэрвені таго ж года суд Маскоўскага раёна Брэста прыгаварыў жанчыну да 2 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму паводле арт. 364 (гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў), 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і 368 (абраза прэзідэнта) КК.
У красавіку 2022 года палітзняволеную прыгаварылі яшчэ да 1 года зняволення паводле ч. 1 арт. 411, у кастрычніку 2023-га — да такога ж тэрміну паводле таго ж артыкула.
21 сакавіка 2024 года Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын заклікаў беларускія ўлады прыняць тэрміновыя меры для абароны Шарэнда-Панасюк. Гэта першы такі выпадак па справах супраць Беларусі.
22 сакавіка ў эфір выйшла інтэрв’ю палітзняволенай дзяржаўнаму тэлеканалу “Беларусь 1”. Яна паведаміла, што звярнулася да Лукашэнкі з прашэннем аб памілаванні.
Праваабаронцы паведамлялі, што яна можа выйсці на волю 21 траўня, аднак пасля стала вядома, што ў дачыненні да яе распачалі трэцюю крымінальную справу паводле арт. 411 КК.
Муж палітзняволенай Андрэй Шарэнда, які знаходзіцца за мяжой разам з дзецьмі, неаднаразова заяўляў пра пагаршэнне стану здароўя яго жонкі ў няволі.
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе 60% лясных пажараў выяўлена з дапамогай аўтаматычнай сістэмы відэаназірання — МінлясгасМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаСанкцыі прывялі да згортвання дробнага бізнесу ў дрэваапрацоўцы — МінлясгасМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаБеларусь актывізуе студэнцкія абмены з ВенгрыяйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ГрамадстваНа аднаго жыхара Беларусі прыходзіцца ў два разы больш лесу, чым у сярэднім у свеце — МінлясгасМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаРашэнне па скарзе на адмову Грузіі надаць прытулак беларускаму праваабаронцу Кісляку будзе абвешчанае 26 сакавіка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваПраблему ДТЗ з удзелам жывёл можна вырашыць толькі комплексна — прадстаўнік Мінлясгаса (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаДаныя Белстата: У студзені — лютым вобласць прызначанага віцэ-прэм'ерам Караніка была горшай у краіне па дынаміцы развіццяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаКолькасць электронных паслуг, аказаных праз адзіны партал, за тры гады вырасла амаль у восем разоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаДаходы ад паляўнічага турызму з удзелам замежнікаў павялічыліся за год на 30% — Мінлясгас (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства