Лукашэнка анансаваў на 2025 год “вялікую размову” пра стан спраў у спорце
14 кастрычніка, Позірк. На першае паўгоддзе 2025 года запланавана “вялікая размова пра стан спраў у спартыўнай галіне”, заявіў Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам 14 кастрычніка прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта, свайго старэйшага сына Віктара Лукашэнку.
Прэс-служба гаспадара сустрэчы паведаміла, што бакі абмеркавалі “вынікі ўдзелу беларускіх атлетаў у мінулых буйных міжнародных стартах, уключаючы Алімпійскія і Паралімпійскія Гульні ў Парыжы”, а таксама “перспектывы ўдзелу ў зімовай Алімпіядзе, якая мае адбыцца ў 2026 годзе”.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што, “нягледзячы на знешні ціск і рознага роду абмежаванні”, беларускія спартсмены “выявілі волю да перамогі, паказаўшы высокія вынікі”.
У далейшым, на яго думку, неабходна ўмацоўваць супрацу ў сферы фізічнай культуры і спорту “перш за ўсё з Расіяй, дзяржавамі СНД і іншымі дружалюбнымі краінамі, каб забяспечваць удзел атлетаў у буйных міжнародных стартах”.
На летніх Алімпійскіх гульнях, якія прайшлі сёлета ў Парыжы, нейтральныя беларускія спартсмены заваявалі чатыры медалі (золата — 1, серабро — 2, бронза — 1), на Паралімпійскіх гульнях — шэсць (5, 1, 0).
Зімовыя Алімпійскія гульні пройдуць 6–22 лютага 2026 года ў Італіі — у Мілане і Корціна-д’Ампецо. Удзел у іх беларускіх спартсменаў у нейтральным статусе пакуль не пацверджаны.

- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў снежні вырас на 0,8%, за 2025 год — знізіўся на 15,5%, за апошнія 10 гадоў — вырас на 65,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па зніжэнні афіцыйнага курсу долара ў 2025 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ апошні дзень 2025 года Літва зафіксавала 3 спробы незаконнай міграцыі з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка


