Еўрапейскія дыпламаты прыбылі да будынка суда, дзе разглядаецца справа Паліны Шарэнда-Панасюк
14 кастрычніка, Позірк. Акрэдытаваныя ў Беларусі прадстаўнікі еўрапейскіх дыпламатычных місій 14 кастрычніка прыбылі да будынка суда Рэчыцкага раёна (Гомельская вобласць), каб выказаць салідарнасць з палітзняволенай Палінай Шарэнда-Панасюк.
Як паведамляе на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку” амбасада Германіі ў Беларусі, Шарэнда-Панасюк “несправядліва знаходзіцца ў зняволенні”, выстаўленыя супраць яе абвінавачванні “несправядлівыя і палітычна матываваныя”.
Той факт, што “маці дваіх непаўналетніх дзяцей у Дзень маці, нягледзячы на ўжо адбыты турэмны тэрмін, вымушаная зноў паўстаць перад судом, дэманструе бязлітаснасць беларускага рэжыму ў дачыненні да іншадумцаў”, гаворыцца ў заяве нямецкай дыпмісіі.
“Федэральны ўрад Германіі патрабуе вызваліць палітычных зняволеных у Беларусі”, — падкрэсліваецца ў паведамленні.
Суд Рэчыцкага раёна 14 кастрычніка пачаў разгляд крымінальнай справы Шарэнда-Панасюк. Суддзёй прызначаны Станіслаў Іванюценка.
11 верасня паведамлялася аб этапаванні Шарэнда-Панасюк з ізалятара часовага ўтрымання ў Рэчыцы ў следчы ізалятар № 3 Гомеля, дзе яе адразу ж змясцілі ў карцэр на 10 дзён. У Рэчыцкі ІЧУ палітзняволеная была накіраваная для правядзення следчых дзеянняў па новай крымінальнай справе паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі).
Муж палітзняволенай Андрэй Шарэнда раней ён паведамляў пра рэзкае пагаршэнне стану жонкі, у якой дыягнаставаны хранічны панкрэатыт — “вельмі сур’ёзнае захворванне, якое патрабуе строгай дыеты і пастаяннага кантролю ўрачоў”. Ва ўмовах, у якіх утрымліваецца палітзняволеная, “гэта проста адтэрмінаваны смяротны вырак”, лічыць Андрэй Шарэнда.
У чэрвені 2021 года суд Маскоўскага раёна Брэста прыгаварыў Шарэнда-Панасюк да 2 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму паводле арт. 364 (гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў), 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і 368 (абраза прэзідэнта).
У красавіку 2022 года палітзняволеную прыгаварылі яшчэ да 1 года зняволення паводле ч. 1 арт. 411, у кастрычніку 2023-га згаданы суддзя Іванюценка прызначыў ёй такі ж тэрмін паводле таго ж артыкула.
21 сакавіка Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын заклікаў беларускія ўлады зрабіць тэрміновыя захады для абароны Шарэнда-Панасюк. Гэта першы такі выпадак па справах супраць Беларусі.
Раней муж, які знаходзіцца з дзецьмі ў эміграцыі, паведамляў, што Шарэнда-Панасюк “мінімум 32 разы змяшчалася ў нечалавечыя ўмовы” штрафнога ізалятара і карцара, а яшчэ “каля 150 дзён” правяла ў памяшканні камернага тыпу.
22 сакавіка ў эфір выйшла інтэрв’ю Шарэнда-Панасюк дзяржаўнаму тэлеканалу “Беларусь 1”. Яна паведаміла, што звярнулася да Лукашэнкі з прашэннем аб памілаванні.
Праваабаронцы паведамлялі, што яна можа выйсці на волю 21 траўня, аднак пасля стала вядома, што ў дачыненні да яе распачалі трэцюю крымінальную справу паводле арт. 411 КК.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЕўрапейскія перавозчыкі хацелі б аднавіць авіязносіны з Беларуссю, але палітыкі супраць — чыноўнік Мінтранса (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваКіраўнік Віцебскага аблвыканкама прыгразіў жорсткімі мерамі за парушэнні гандлёвымі цэнтрамі правілаў пажарнай бяспекіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаАмбасадар у Кеніі Взяткін бачыць "пэўны патэнцыял" ва ўдзеле Беларусі ў рэканструкцыі офіса ААН у Афрыцы — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаНа фоне санкцый улады маюць намер "пераарыентаваць бізнес на працу з айчынным сэканд-хэндам" — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка