СМІ: Латвія падтрымала зварот Літвы ў МУС па Беларусі
21 кастрычніка, Позірк. МЗС Латвіі інфармаваў аб сваёй падтрымцы накіраванага 30 верасня звароту Літвы ў Міжнародны крымінальны суд (МУС), паведаміў 21 кастрычніка “Белсат”.
Сайт тэлеканала прывёў тэкст атрыманага ім адказу прэс-сакратара латвійскага знешнепалітычнага ведамства Дзіяны Эглітэ, у якім яна таксама паведамляе, што МЗС “цесна супрацоўнічае з іншымі дзяржаўнымі ўстановамі пры ацэнцы зместу звароту і аргументаў, прадстаўленых Літоўскай Рэспублікай”.
Дыпламат запэўніла ў “нязменнай прыхільнасці Латвійскай Рэспублікі падтрымцы працы МУС у яго прасоўванні глабальнай справядлівасці і эфектыўнай сістэмы міжнароднага крымінальнага правасуддзя”.
30 верасня ўрад Літвы перадаў у офіс пракурора МУС матэрыялы аб “трансгранічных злачынствах супраць чалавечнасці, учыненых Лукашэнкам і яго саўдзельнікамі ў дачыненні да беларусаў”. Вільня патлумачыла сваё рашэнне тым, што больш не можа бяздзейнічаць.
У звароце ў МУС літоўскі ўрад адзначыў: “Маюцца дастатковыя падставы меркаваць, што з 1 мая 2020 года і да гэтага часу супраць грамадзянскага насельніцтва Беларусі па загадзе высокапастаўленых беларускіх палітычных, праваахоўных і ваенных чыноўнікаў здзяйсняюцца злачынствы супраць чалавечнасці”. Пад імі маюцца на ўвазе дэпартацыя, пераследы і “іншыя бесчалавечныя акты”.
Беларускія дэмакратычныя сілы заклікалі краіны, якія ратыфікавалі Рымскі статут, падтрымаць намаганні Літвы па прыцягненні Лукашэнкі да адказнасці ў МУС.
У каментары пракурора МУС Карыма Хана, апублікаваным 30 верасня на сайце суда, гаворыцца, што перадача дзяржавай — удзельніцай Рымскага статута заявы ў Міжнародны крымінальны суд не прыводзіць аўтаматычна да пачатку расследавання.
3 кастрычніка стала вядома, што перададзеныя Літвой матэрыялы былі накіраваныя ў Палату папярэдняй вытворчасці МУС. Паводле інфармацыі, размешчанай на сайце суда, па справе прызначаны тры суддзі: Юлія Мотак (Румынія), Рэйн Алапіні-Гансу (Бенін) і Сакаро Флорэс Ліера (Мексіка).
Раней аб поўнай падтрымцы звароту Літвы заявіла Міністэрства замежных справаў Польшчы.
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСамая ўплывовая канфесія — праваслаўе, самая веруючая вобласць — Брэсцкая, заяўляе ўпаўнаважаны па справах рэлігійМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаІнфляцыя можа "з’есці" дасягненні беларускай эканомікі — эксперт BEROC (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка