На думку “праваслаўнага атэіста“ Лукашэнкі, у Беларусі “з асаблівым трапятаннем удзячныя Госпаду за мір і згоду“
20 красавіка, Позірк. “На беларускай зямлі захаваная прыхільнасць хрысціянскім каштоўнасцям. Тут з асаблівым трапятаннем удзячныя Госпаду за існуючыя мір і згоду“. Такое меркаванне выказаў Аляксандр Лукашэнка ў “віншаванні хрысціянам Беларусі са святам Вялікадня”.
Прапагандысты, якія абслугоўваюць Лукашэнку, увесь час падкрэсліваюць, што толькі ён — гарант міру і стабільнасці, што дзякуючы яму ў краіне няма вайны. Пры гэтым пяты год працягваецца пераслед грамадзян за ўдзел у масавых акцыях пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў-2020 на карысць Лукашэнкі, а сам ён адкрыта падтрымлівае расійскую ваенную агрэсію супраць Украіны.
На Вялікдзень Лукашэнка павіншаваў таксама кіраўніка Рускай праваслаўнай царквы Кірыла (Гундзяева), які ўхваляе вайну Крамля супраць Украіны. “На беларускай зямлі высока цэняць вашы нястомныя працы, накіраваныя на захаванне хрысціянскіх каштоўнасцяў, умацаванне міжрэлігійнага і міжнацыянальнага міру“, — напісаў Лукашэнка.
Ён павіншаваў таксама прадстаяцеля Беларускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату Веньяміна (Тупека) і старшыню Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі Іосіфа Станеўскага (сёлета каталіцкі і праваслаўны Вялікдзень супаў па датах).
20 красавіка Лукашэнка, які ў свой час назваў сябе “праваслаўным атэістам“, накіраваўся ў сабор пакрова прасвятой Багародзіцы ў Талачыне (Віцебская вобласць). Там ён, паводле паведамлення прэс-службы візіцёра, анансаваў стварэнне “музея гісторыі сусветных рэлігій“.
На фоне рыторыкі аб хрысціянскіх каштоўнасцях і адзінстве Лукашэнкі і яго сілавы апарат працягваюць пераследваць нелаяльных святароў. За чатыры дні да Вялікадня МУС прызнала “экстрэмісцкім фарміраваннем“ групу грамадзян “з ліку стваральнікаў, удзельнікаў і адміністратараў інтэрнэт-рэсурсаў пад адзінай назвай “Ксёндз Барок“. Вячаслаў Барок — былы пробашч парафіі святога Язафата Кунцэвіча ў Расонах (Віцебская вобласць), блогер. У 2021 годзе пакінуў Беларусь з-за пераследу. У снежні 2020 года быў арыштаваны на 10 сутак па абвінавачванні ў “дэманстрацыі нацысцкай сімволікі“. Такой суд палічыў апублікаваную ім антыфашысцкую карыкатуру. У лютым 2024 года стала вядома, што Барок абвешчаны ў вышук у Расіі.


- ЭканомікаУ студзені — красавіку толькі ў Мінску, Брэсцкай і Гомельскай абласцях адзначаная станоўчая дынаміка ВРПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗ канца красавіка МУС Грузіі чатыры разы паведамляла пра выправаджэнне замежнікаў, сярод якіх былі беларусыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі зарастаюць балоты, вадаёмы засяляюць чужародныя віды рыб — навуковецМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ Беларусі зніжаюцца тэмпы жыллёвага будаўніцтваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСярэднясутачны паказчык міграцыйнага ціску на мяжы ЕС з Беларуссю ў траўні вышэйшы, чым у рэкордным красавікуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
