На выбарах-2025 чакаецца рост колькасці міжнародных назіральнікаў у паўтара-два разы — ЦВК

24 кастрычніка, Позірк. На прэзідэнцкіх выбарах у 2025 годзе Цэнтральная выбарчая камісія чакае павелічэння колькасці міжнародных назіральнікаў у паўтара-два разы, заявіў на пасяджэнні камісіі 24 кастрычніка старшыня ЦВК Ігар Карпенка.
Паводле яго слоў, падчас адзінага дня галасавання на выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 8-га склікання і мясцовыя саветы дэпутатаў 29-га склікання 25 лютага 2024 года прысутнічалі 294 назіральнікі. Такім чынам, ЦВК чакае на прэзідэнцкіх выбарах не менш як 441 міжнародны назіральнік.
ЦВК, паведаміў кіраўнік ведамства, ужо вядзе перамовы з замежнымі выбаркамамі “адносна магчымасці запрашэння назіральнікаў за прэзідэнцкімі выбарамі”.
Для міжнародных назіральнікаў, паводле слоў Карпенкі, распрацаваная адмысловая памятка. Для іх рыхтуецца пакет дакументаў, які ўключае Канстытуцыю Беларусі, Выбарчы кодэкс, іншыя “інфармацыйныя матэрыялы”.
Цэнтрвыбаркам на пасяджэнні прыняў пастанову аб парадку накіравання і дзейнасці нацыянальных і міжнародных назіральнікаў. Нацыянальныя назіральнікі павінны акрэдытавацца да 20 студзеня наступнага года.
Карпенка паведаміў, што дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп па зборы подпісаў для вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты неабходна падаць не пазней за 1 лістапада.
Для арганізацыі правядзення выбараў будуць створаныя 153 тэрытарыяльныя камісіі і больш за 5 тыс. участковых камісій. Датэрміновае галасаванне пачнецца 21 студзеня 2025 года.
Яшчэ 20 жніўня місія назіральнікаў з Венесуэлы заявіла, што гатовая працаваць на прэзідэнцкіх выбарах 2025 года ў Беларусі. Гэтая краіна была ў ліку нямногіх дзяржаў, якія прызналі ў 2020 годзе вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе вынікі выбараў не прызнала.
Традыцыйна на выбарах у Беларусі прысутнічаюць “міжнародныя назіральнікі” з Выканкама СНД, якія заўсёды лаяльныя рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Выбары прэзідэнта на 26 студзеня 2025 года прызначыла Палата прадстаўнікоў 23 кастрычніка. У той жа дзень Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што возьме ў іх удзел.
Дэмсілы ў сумеснай заяве, прымеркаванай да прызначэння даты прэзідэнцкіх выбараў, заклікалі галасаваць на іх “супраць усіх”. Адзначаецца, што галасаванне “супраць усіх” пакажа, што “беларускае грамадства па-ранейшаму супраць Лукашэнкі і патрабуе свабодных і сумленных выбараў”.
З 1996 года ніводная выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнаная незалежнымі назіральнікамі транспарэнтнай і адпаведнай дэмакратычным стандартам.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка