Цэлая сям’я загінула ў аўтамабільнай аварыі ў Глыбоцкім раёне, СК распачаў крымінальную справу
26 кастрычніка, Позірк. Цэлая сям’я загінула ў аўтамабільнай аварыі ў Глыбоцкім раёне (Віцебская вобласць), паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Трагедыя адбылася ўвечары 25 кастрычніка ля аграгарадка Празарокі (месціцца паміж Глыбокім і Полацкам).
Паводле інфармацыі СК, 26-гадовы кіроўца аўтамабіля DS выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з “Опелем”. 39-гадовы кіроўца “Опелю” загінуў на месцы, яго 37-гадовая жонка і 17-гадовая дачка памерлі ў бальніцы. Кіроўца DS шпіталізаваны, ён у цяжкім стане.
Глыбоцкі раённы аддзел СК распачаў справу паводле ч. 3 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху, якое прывяло па неасцярожнасці да смерці дзвюх і больш асоб).
Раней Міністэрства ўнутраных спраў паведамляла, што за студзень — верасень 2024 года на дарогах Беларусі зарэгістравана 166 лабавых сутыкненняў, у выніку якіх траўмавана 230 чалавек, загінула — 55.
У 2023 годзе на дарогах Беларусі загінула 434 чалавекі — найменшая колькасць за ўсю гісторыю ўліку (у 2022 годзе — 466).
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаПлошча пабудаванага жылля для людзей з патрэбай за чатыры гады зменшылася на 13,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаПрадстаўнік МАЗа патлумачыў узгаранні аўтобусаў у Расіі парушэннем правілаў эксплуатацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваВыкіды ад транспарту скараціліся на 6% — МінпрыродыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЛітва спыніла рэкордную за апошнія шэсць тыдняў колькасць спробаў пранікнення нелегалаў з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка