У Аршанскім раёне ў ДТЗ з ласём загінуў кіроўца

27 кастрычніка, Позірк. Аб дарожна-транспартным здарэнні з гібеллю чалавека паведаміў 27 кастрычніка тэлеграм-канал Дзяржаўтаінспекцыі Віцебскай вобласці.
“Аварыя адбылася 26 кастрычніка каля 21:30 на 168-м кіламетры аўтадарогі М-8 “Віцебск — Гомель — мяжа Украіны” паблізу вёскі Стаўры Аршанскага раёна”, — адзначае ДАІ.
Кіроўца аўтамабіля “Renault”, як сцвярджаецца, “здзейсніў наезд на лася, які раптоўна выбег на праезную частку”.
“У выніку аварыі 30-гадовы мужчына ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка”, — гаворыцца ў паведамленні.
Дзяржаўтаінспекцыя заклікала кіроўцаў “быць вельмі ўважлівымі на дарозе”. “Выбар бяспечнай хуткасці ў раёне ляснога масіву, уважлівасць і асцярожнасць пры праездзе небяспечных адрэзкаў дазволяць пазбегнуць ДТЗ”, — заявілі ў аўтаінспекцыі.
Раней Міністэрства ўнутраных спраў паведамляла, што за студзень — верасень 2024 года на дарогах Беларусі зарэгістравана 166 лабавых сутыкненняў, у выніку якіх траўмавана 230 чалавек, загінула — 55.
У 2023 годзе на дарогах Беларусі загінула 434 чалавекі — найменшая колькасць за ўсю гісторыю ўліку (у 2022 годзе — 466).

Цэлая сям'я загінула ў аўтамабільнай аварыі ў Глыбоцкім раёне, СК распачаў крымінальную справу
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ Бяляцкага праблемы з нагамі, яму рабілі аперацыю — праваабаронца МаслюковаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаСапраўдная нармалізацыя стасункаў з Польшчай будзе, калі Беларусь стане дэмакратычнай краінай — ДабравольскіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаДля вызвалення палітвязняў патрэбныя дыялог і ціск, лічыць старшы палітычны дарадца ЦіханоўскайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства